Зміцер Саўка
Зміцер Саўка | |
| |
Дата нараджэння | 26 ліпеня 1965 |
---|---|
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 красавіка 2016 (50 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мовазнавец |
Месца працы | |
Альма-матар | |
![]() |
Змі́цер Са́ўка (26 ліпеня 1965, Мінск — 9 красавіка 2016, Мінск) — беларускі мовазнавец.
Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]
Дзед па бацьку Іван Маркавіч Саўка паходзіў з мястэчка Свіслач (цяпер Асіповіцкі раён, Магілёўская вобласць), з сям'і плытагона. У час 1-й сусветнай вайны быў ад'ютантам лётчыка. Пасля вайны, у Бабруйску ўступіў у Камуністычны саюз моладзі. Тамсама ажаніўся з дачкой рабіна Яўгеніяй Абэлеўнай Рывай (паводле пасведчання асобы — Адольфаўнай), сям'я якой паходзіла з горада Сянно (цяпер Віцебская вобласць). Бацька нарадзіўся ў Менску ў 1931 годзе. Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт, па сканчэнні якога вярнуўся ў Мінск. Маці прыехала ў Мінск на будоўлю ў 1957 годзе з вёскі Сенькавічы (Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 26 ліпеня 1965 года ў Мінску. Удзельнічаў у моладзевыым грамадскім аб'яднанні «Беларуская Майстроўня» (1979—1984)[1]. У чэрвені 1982 года скончыў сярэднюю школу № 61 Мінска (цяпер гімназія № 3). Летам 1983 года паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў у 1988 годзе[2]. Выкладаў у Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце замежных моў[1], дзе працаваў на кафедры беларускай мовы.
Пры канцы 1990-х Зміцер Саўка прыехаў у Злучаныя Штаты Амерыкі на запрашэнне Вітаўта Кіпеля і прабыў там агулам паўтара года. Запісаў успаміны беларусаў, якія жылі тут.
З 1999 па 2002 год Зміцер Саўка працаваў стыль-рэдактарам на радыё «Рацыя». З 2006 года кіраваў моўнай службай на тэлеканале Белсат.
Памёр 9 красавіка 2016 года, хварэў на рак. Пахаваны на Заходніх могілках Мінска[3].
У першым шлюбе меў сына Уладзіслава (нар. 1988) і дачку Юстыну (нар. 1994), у другім шлюбе, з Ілонай Урбановіч-Саўкай — дачку Караліну (нар. 1995) і сына Стэфана (нар. 2004)[4].
Працы[правіць | правіць зыходнік]
Аўтар кніг «Беларускія слоўнікі й энцыкляпэдыі. Бібліяграфія» (у сааўтарстве з Вітаўтам Кіпелем; Нью-Ёрк—Мінск, 2002)[5], «Беларускі клясычны правапіс» (у сааўтарстве з Юрыем Бушляковым, Вінцуком Вячоркам, Змітром Санько; Вільня—Менск, 2005)[6], «Беларуская цывілізацыя ў Амэрыцы» (2019, выдадзена пасмяротна) пра гісторыю Беларуска-амерыканскага задзіночання.
Быў адным з аўтараў праграмы «Моўнік», якая выходзіла на тэлеканале «Белсат». У 2015 годзе разам з моўнай службай «Белсату» і пры дапамозе валанцёраў стварыў моўны анлайн-сэрвіс «Добрапіс».
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Іна Студзінская Вянок памяці. Зьміцер Саўка. Радыё Свабода (9 красавіка 2016). Праверана 12 красавіка 2016.
- ↑ Памылка ў зносках: Няправільны тэг
<ref>
; для зносакdubaviec
няма тэксту - ↑ Развітанне са Змітром Саўкам пройдзе ў панядзелак на Залатой Горцы. Наша Ніва (10 красавіка 2016). Праверана 12 красавіка 2016.
- ↑ Аляксандра Дынько Я лепш за настаўніка ведаю мову. Радыё Свабода (10 красавіка 2012). Праверана 12 красавіка 2016.
- ↑ Беларускія слоўнікі й энцыкляпэдыі. Бібліяграфія. Складальнікі Вітаўт Кіпель і Дзмітрый Саўка. Нью Ёрк—Менск: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва, 2002. ХХХVIII, — 568 с.
- ↑ Беларускі клясычны правапіс. Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя. Вільня—Менск, 2005. — 160 с.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Дубавец, С. Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду / Сяргей Дубавец; фота А. Канцавога. — [Б. м.] : Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2012, — 457 с.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Зміцер Саўка
- Асобы
- Постаці навукі паводле алфавіта
- Нарадзіліся 26 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1965 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 9 красавіка
- Памерлі ў 2016 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Заходніх могілках Мінска
- Выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта
- Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
- Члены Беларускай спеўна-драматычнай майстроўні
- Постаці беларускай філалогіі