Беларуская асацыяцыя ахвяр палітычных рэпрэсій

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Грамадскае аб'яднанне «Беларуская асацыяцыя ахвяр палітычных рэпрэсій» (БААПР) — добраахвотнае аб'яднанне грамадзян, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсій.

Устаноўчы з'езд адбыўся 78 лютага 1992 у Мінску. Зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь 5 чэрвеня 1992. Вышэйшы орган — з'езд, кіруючы — рада, выканаўчы — управа. Старшыні: Г. В. Штыхаў (у 1992—1994), Алена Кобец-Філімонава[1], Зінаіда Тарасевіч.

БААПР ставіць сабе за мэту: удзел у рабоце па аднаўленні парушаных правоў і інтарэсаў незаконна рэпрэсіраваных грамадзян, садзеянне поўнай і публічнай рэабілітацыі ахвяр рэпрэсій; аказанне прававой, матэрыяльнай, сацыяльна-бытавой і іншай дапамогі пацярпелым ад палітычных рэпрэсій; удзел у рабоце па ўвекавечанні памяці ахвяр рэпрэсій, пошукі месцаў пахаванняў рэпрэсіраваных, устанаўленне помнікаў ахвярам рэпрэсій. стварэнне Кніг памяці; садзеянне дэмакратычным пераўтварэнням і барацьбу супраць актаў беззаконня і дыскрэдытацыі; развіццё прававой і гуманітарнай свядомасці грамадзян; арганізацыю сумесна з архіўнымі ўстановамі выставак і інш. асветных мерапрыемстваў, прысвечаных памяці ахвяр рэпрэсій, і інш.

У склад БААПР уваходзілі Бабруйскае аддзяленне ахвяр палітычных рэпрэсій, Гродзенскае абласное аб'яднанне ахвяр неабгрунтаваных палітычных рэпрэсій (абодва створаны ў 1990), Брэсцкая абласная асацыяцыя ахвяр неабгрунтаваных рэпрэсій, Гомельская асацыяцыя ахвяр палітычных рэпрэсій (абедзве ў 1991), Брэсцкая і Маладзечанская гарадскія, Пухавіцкая раённая асацыяцыі ахвяр палітычных рэпрэсій (усе ў 1992)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • http://www.narb.by/rus/news/~year__m20=2017~page__m20=3~news__m20=362