Беларуская борць
«Беларуская борць» | |
---|---|
![]() | |
Тып | часопіс |
Заснавальнік | Л. А. Войцік |
Краіна | Польшча |
Рэдактар | Зоська Верас |
Галоўны рэдактар | Л. А. Войцік |
Заснавана | жнівень 1934 |
Спыненне публікацый | май 1938 |
Мова | беларуская |
Галоўны офіс | Вільня |
![]() |
«Белару́ская борць» — часопіс Беларускага кааператыўнага таварыства «Пчала». Выдаваўся са жніўня 1934 да мая 1938 года ў Вільні на беларускай мове. Рэдактар-выдавец — Л. А. Войцік (Зоська Верас). Першыя 5 нумароў надрукаваны на шапірографе, астатнія — друкарскім спосабам. Асноўны кірунак часопіса — папулярызацыя і прапаганда рацыянальных прыёмаў пчалярства. Асвятляў пытанні садоўніцтва, агародніцтва, дробнай жывёлагадоўлі, ветэрынарыі, гігіены і медыцыны. Закранаў праблемы беларускай мовы і школьніцтва. На старонках часопіса змешчаны матэрыялы пра мядова-лекарскія зёлкі, вершы і апавяданні, тэматычна звязаныя з пчалярствам, карэспандэнцыі з чужога жыцця і прэсы, пытанні і адказы. Меў старонку для жанчын, куток наймалодшых, паштовую скрынку. Абменьваўся матэрыяламі з рускімі, польскімі, украінскімі, чэшскімі і нямецкімі пчалярскімі часопісамі. Рэдакцыя працавала на грамадскіх пачатках, сродкі на паперу і друкаванне ішлі ад падпіскі. Спыніў існаванне з-за фінансавых цяжкасцей. Выйшла 25 нумароў[1].
Зноскі
- ↑ І. У. Саламевіч. «Беларуская борць» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 407.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Саламевіч, І. У. «Беларуская борць» / І. У. Саламевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2. — С. 368.