Беларускі вучнёўскі гурток «Асвета»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Беларускі вучнёўскі гурток «Асвета». Існаваў у 19181923 у Магілёве. Пачаў дзейнасць пад кіраўніцтвам М. А. Выдрыцкага пры Магілёўскай настаўніцкай семінарыі, аб'ядноўваў навучэнцаў і студэнтаў Магілёве.

Асноўныя статутныя задачы: усебаковае вывучэнне Магілёўшчыны, навуковая і культурна-асветная праца. Старшыня бюро Выдрыцкі, сакратар І. Д. Багроў. пры гуртку створаны беларускі хор (каля 80 чал.) пад кіраўніцтвам Л. М. Грайкі і беларуская драматычная трупа Выдрыцкага. У 1919 сябрамі гуртка інсцэніравана беларускае вяселле, у 19201922 пастаўлены п'есы Я. Купалы, Ф. Аляхновіча, У. Галубка. У 1923 атрымаў назву Беларуская культурна-навуковая асацыяцыя студэнтаў Магілёўскага педагагічнага інстытута. Заснаваны гісторыка-этнаграфічная, прыродазнаўчая, літаратурная, драматычная секцыі. Арганізаваны навуковыя чытанні, даклады, экспедыцыі, у час якіх прапагандавалася беларуская нацыянальная культура, распаўсюджвалася беларускамоўная літаратура. Асацыяцыя мела філіялы на тэрыторыі Гомельскай губерні, працавала ў кантакце з Магілёўскім павятовым аддзелам народнай адукацыі, Беларускай секцыяй пры Гомельскім губернскім аддзеле народнай асветы, Беларускім Цэнтральным Бюро пры Народным камісарыяце асветы РСФСР і Беларускай культурна-навуковай асацыяцыяй пры Пятроўскай сельскагаспадарчай акадэміі. З асацыяцыяй супрацоўнічалі беларускія вучоны Дз. І. Даўгяла, С. К. Жураўскі, настаўнік І. К. Самковіч.

Сярод сяброў беларускія пісьменнікі М. Зарэцкі, А. Ляжневіч. Дзейнасць гуртка (асацыяцыі) адбывалася ва ўмовах неспрыяння з боку павятовых і губернскіх партыйных, савецкіх органаў, якія не падтрымлівалі беларускі нацыянальна-культурны рух. Існаванне спынена ў сувязі з ліквідацыяй Магілёўскага педагагічнага інстытута. Большасць студэнтаў-сяброў асацыяцыі — перавялася на вучобу ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Васілеўскі, Ю. Р. Беларускі вучнёўскі гурток «Асвета» / Ю. Р. Васілеўскі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 1: А—Беліца. — Мн.: БелЭн, 1993. — 495 с. — С. 425. — ISBN 5-85700-074-2.
  • Выдрыцкі, М. А. Беларуская культурна-асветная праца на Магілёўшчыне з 1918 г. па 1923 г. // Магілёўшчына. Т. 1. — Магілёў, 1927.