Перайсці да зместу

Беларускі дзяржаўны ансамбль «Песняры»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Беларускі дзяржаўны ансамбль «Песняры»
Асноўная інфармацыя
Жанры фолк-рок і поп-рок
Краіны
Адкуль Мінск
Лэйблы Vigma і West Records
pesnyary.by (руск.)

Беларускі дзяржаўны ансамбль «Песняры» — вакальна-інструментальны ансамбль. Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь з 2022 года[1]. Калектыў, заснаваны Уладзімірам Мулявіным у 1969 годзе як ВІА «Песняры», у 1990-х гадах атрымаў статус дзяржаўнага ансамбля[2]. Кіруецца Міністэрствам культуры і прызнаны ў Рэспубліцы Беларусь афіцыйным правапераемнікам «Песняроў»[3]. Мае статус дзяржаўнага[4][5].

Барацьба за выкарыстанне брэнда

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля смерці Уладзіміра Мулявіна ў 2003 годзе сталі з’яўляцца іншыя гурты, якія выкарыстоўваюць слова «Песняры» ў назве і выкарыстоўваюць рэпертуар старых «Песняры»[6]. Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь дало такі каментар сітуацыі:

« Лічу, што ўсе гурты і асобныя выканаўцы, якія выкарыстоўваюць назву «Песняры» на тэрыторыі Расіі і іншых краін СНД, нелегітымныя, апроч ансамбля «Беларускія песняры» і Беларускага дзяржаўнага ансамбля «Песняры», якія з’яўляюцца праўнымі правапераемнікамі легендарнага калектыву, створанага Уладзімірам Мулявіным.

Міхал Казловіч, начальнік упраўлення мастацтваў Міністэрства культуры

»

У 2011 годзе Дзяржаўны ансамбль, змагаючыся з расійскім ТАА «Песняры» за выкарыстанне брэнда, атрымаў пасведчанне Распатэнта на рэгістрацыю маркі «Песняры», якое дзейнічае ў краінах Мадрыдскай канвенцыі[7].

Ацэнка творчасці

[правіць | правіць зыходнік]
« Я быў нядаўна на вялікім канцэрце дзяржаўных «Песняроў» да 65-годдзя вызвалення Беларусі ад фашыстаў. Музыканты там добрыя, але чыноўнікі задаюць ім цвёрдыя рамкі для творчасці.

Дзмітрый Падберэзкі, складальнік Энцыклапедыі беларускай папулярнай музыкі

»

Удзельнікі ансамбля

[правіць | правіць зыходнік]

Па дадзеных сайта ПЕСНЯРЫ.сом, у ансамблі ўдзельнічаюць або ўдзельнічалі наступныя артысты[8]:

  • Раман Козыраў — дырэктар-мастацкі кіраўнік; клавішныя, вакал, кампазіцыя, аранжыроўка (з 2003);
  • Алег Жалезнякоў — вакал, Акустычная гітара, кампазіцыя, аранжыроўка (з 2003);
  • Аляксандр Філіпенка — галоўны гукарэжысёр (з 2020).
  • Юрый Туравец — барабаны (з 2012);
  • Сяргей Баёк — вакал, бас гітара (з 2012);
  • Артур Міхайлаў — вакал (з 2014);
  • Ігар Дударчык — вакал (з 2016);
  • Сяргей Гарбацкі — вакал, гітара (з 2018).

Былыя ўдзельнікі

[правіць | правіць зыходнік]
  • Аркадзь Іваноўскі — гітара (2003—2004);
  • Валерый Скаражонак — вакал (2003—2012);
  • Вячаслаў Шарапаў — клавішныя, аранжыроўка, кампазіцыя, вершы (2003—2017);
  • Пётр Ялфімаў — вакал (з 2003—2004);
  • Сяргей Шкурдзе — ударныя (з 2003—2013);
  • Андрэй Шчытковец — бас-гітара, бэк-вакал, кампазіцыя (2003—2012);
  • Уладзімір Уладзіміравіч Мулявін — альт (2004—2005);
  • Аляксандр Камлюк — гітара, вакал (2004—2007);
  • Вячаслаў Ісачанка — вакал, гітара (2005—2012);
  • Уладзімір Бадуноў — скрыпка (2006—2009)
  • Леанід Вярэніч — гітара (2008—2012);
  • Андрэй Усанаў — вакал (2008—2012);
  • Дзяніс Пацэвіч — вакал (2012—2014);
  • Аляксандр Пада — гітара (2012—2015);
  • Андрэй Сакалоў — ударныя (2012);
  • Мікалай Рыгоравіч Патрусаў — клавішныя, аранжыроўка (2016—2018);
  • Ян Жанчак — вакал (2018—2020).
  • Аляксандр Жых — вакал, духавыя і народныя інструменты (2006—2020)
  • Барыс Грыдзін — галоўны гукарэжысёр (2008—2020).

Сольныя альбомы[9]

[правіць | правіць зыходнік]
  • 2007 — Распавядальная (West Records)
  • 2009 — Вольнаму-воля (West Records)
  • 2009 — Спадчына (West Records)
  • 2011 — Шчаслівасць (Vigma)
  • 2015 — Прысвячэнне Майстру… (Vigma)
  • 2015 — Хмель молодой (Vigma)
  • 2018 — Продолжение (Vigma)
  • 2020 — Канцэрт да 50-годдзя ансамбля аўдыё і DVD (Vigma)
  • 2021 — Ты прыйдзі ка мне каханнем (Vigma)

Зноскі

  1. Прысуджана званне Заслужаны калектыў
  2. «Песняры» в квадрате. Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2017.
  3. Шарапаў: Цяжка сказаць, колькі на сёння існуе «Песняроў»
  4. Коммерсантъ. «Умножение делением» Архіўная копія на Wayback Machine
  5. ВЯЧЕСЛАВ ШАРАПОВ: «В ЭТОМ ГОДУ МЫ ОТКРЫЛИ СОБСТВЕННУЮ СТРАНИЦУ В ЖИЗНИ КОЛЛЕКТИВА»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 студзеня 2020. Праверана 28 чэрвеня 2022.
  6. «Песняры»: и вновь продолжается бой… за бренд(недаступная спасылка)
  7. Официальная информация о правовой охране товарного знака, регистрации и праве собственности. pesnyary.by. Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2021. Праверана 30 студзеня 2020.
  8. ПЕСНЯРЫ.com - Музыканты: Песняры (БГА). Архівавана з першакрыніцы 31 студзеня 2020.
  9. Медиатека БГА Песняры: Дискография ансамбля. pesnyary.by. Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2021. Праверана 30 сакавіка 2020.