West Records

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
West Records
Заснаваны 1996
Заснавальнікі Сяргей Ясючэня
Статус Дзейнічае
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Месцазнаходжанне Мінск
Афіцыйны сайт westrecords.by

West Recordsлэйбл гуказапісу ў Рэспубліцы Беларусь[1].

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Кампанія займаецца выпускам і прасоўваннем рэлізаў беларускіх гуртоў і выканаўцаў. Пад маркай West Records выйшла большасць найбольш папулярных беларускіх запісаў 2000-х, сярод якіх айчынны трыбьют Depeche Mode, альбомы J:морс, Тяни-Толкай, Atlantica, Аляксея Хлястова, Нестандартного Варианта, IQ48, N.R.M., Крамбамбулі, Без Билета, Hair Peace Salon разам з Jitters,[2][3] Open Space ды шмат іншых. Пры гэтым у сваім каталогу лэйбл імкнецца прадставіць максімальна шырокі спектр беларускай музыкі, ад ска да оперы.

West Records таксама з'яўляецца дыстрыб'ютарам на тэрыторыі Беларусі каталогаў сусветна вядомых лэйблаў: Sony BMG, Universal,[4] EMI. Кампанія распаўсюджвае ліцэнзійную прадукцыю ўсіх буйных расійскіх кампаній, сярод якіх «Мистерия Звука», «Монолит», «Мегалайнер», «CD Land», «Никитин» і шматлікія іншыя. Актыўная дзейнасць West Records у вобласці дыстрыб’юцыі спрыяе сталаму павялічэнню долі ліцэнзійнай прадукцыі на беларускім рынку.

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

Па выніках уручэння рэдакцыйных узнагарод музычным парталам Experty.by тройчы запар прызнаваўся лепшым рэкард-лэйблам (у 2008, 2009 і 2010 гадах).[5][6][7]

Зноскі

  1. "СЕМЬ ДНЕЙ ИСТОРИИ БЕЛОРУССКОГО РОК-Н-РОЛЛА" (in ru). Музыкальная газета (44). 2005. http://www.nestor.minsk.by/mg/articles/2005/44/0200.html. Retrieved on 2019-11-03. 
  2. Соболевская, E. (2007). "Hair Peace Salon/Jitters Split Before, Together Now" (in ru). Музыкальная газета (41). http://www.nestor.minsk.by:80/mg/2007/41/mg74102.html. Retrieved on 2018-12-03. 
  3. Split Before, Together Now (руск.) . West Records (28 кастрычніка 2007). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2008. Праверана 12 снежня 2018.
  4. Компания West Records заключила беспрецедентную для белорусского музыкального рынка сделку (руск.) . Белорусская деловая газета. Агентство финансовых новостей (4 сакавіка 2003). Архівавана з першакрыніцы 21 сакавіка 2019. Праверана 21 сакавіка 2019.
  5. Лучшие альбомы 2008 (руск.) . Experty.by (19 лютага 2009). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2019. Праверана 8 красавіка 2019.
  6. Лепшыя альбомы 2009 (бел.) . Experty.by (19 лютага 2010). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2019. Праверана 8 красавіка 2019.
  7. Лучшие альбомы 2010 (+аудио) (руск.) . Experty.by (2 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2019. Праверана 8 красавіка 2019.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]