Беларускі дзіцячы тэатр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Беларускі дзіцячы тэатр — тэатр, які дзейнічаў у Вільні ў 19161918 гадах. Створаны з дзяцей беларускіх школ-прытулкаў Вільні, што знаходзіліся пад апекай Беларускага камітэта дапамогі пацярпелым ад вайны. Арганізатар і кіраўнік С. Корф, аўтар большасці п’ес і інсцэніровак, пастаўленых у тэатры. У складзе калектыву — дзіцячы хор, танцавальныя групы, дэкламатары. Тэатр меў выхаваўчыя мэты, яго рэпертуар складаўся з улікам асаблівасцей дзіцячай псіхалогіі. Спектаклі былі сінтэтычнымі, асноўваліся на традыцыях фальклорнага тэатра. У праграме выступленняў паказы жывой батлейкі, містэрыі, інсцэніроўкі беларускіх казак, народныя песні і танцы ў суправаджэнні музыкантаў, дэкламацыя вершаў. Паказы праходзілі ў Беларускім клубе, Пажарным клубе і пад адкрытым небам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]