Беларускі прафсаюз работнікаў гандлю, спажывецкай кааперацыі і прадпрымальніцтва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Беларускі прафсаюз работнікаў гандлю, спажывецкай кааперацыі і прадпрымальніцтва
Адміністрацыйны цэнтр  Мінск
Адрас Мінск, праспект Пераможцаў, 21
Тып арганізацыі прафесійны саюз
Заснаванне
Дата заснавання 2019
proftorg.1prof.by

Беларускі прафсаюз работнікаў гандлю, спажывецкай кааперацыі і прадпрымальніцтва — беларускі прафесійны саюз, член Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Першыя легальныя зарэгістраваныя прафсаюзы работнікаў кааперацыі і гандлю з’явіліся ў Беларусі ў 1931 году ў савецкай сістэме прафсаюзаў.

У 1989 годзе быў утвораны Прафсаюз работнікаў кааператываў БССР, які ў 1990 годзе аддзяліўся ад УЦСПС і перайменаваўся ў Прафсаюз работнікаў малых прадпрыемстваў і іншых форм прадпрымальніцтва Беларусі «Садружнасць». У 1993 у рамках ФПБ былі ўтвораны Беларускі прафсаюз работнікаў гандлю і Беларускі прафсаюз работнікаў спажывецкай кааперацыі. У 2019 усе тры прафсаюзы правялі аб’яднальны з’'езд, прыняўшы статут адзінага прафсаюза, утварыўшы Беларускі прафсаюз работнікаў гандлю, спажывецкай кааперацыі і прадпрымальніцтва.

У 2022 годзе прафсаюз работнікаў гандлю і Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусі заключылі тарыфнае пагадненне[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]