Марыяна Акіндзінаўна Шчоткіна
Марыяна Шчоткіна | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Сідорскі (да 28 снежня 2010), Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
Папярэднік | Уладзімір Патупчык | ||||||
Пераемнік | Валерый Малашка | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
20 лістапада 1958 (64 гады) |
||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | кандыдат сацыялагічных навук | ||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Марыя́на Акіндзі́наўна Шчо́ткіна (нарадзілася 20 лістапада 1958 года, востраў Кільдын Мурманскай вобласці РСФСР) — беларуская дзяржаўная дзеячка, міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Марыяна Шчоткіна нарадзілася 20 лістапада 1958 года на востраве Кільдын Тэрыберскага раёна Мурманскай вобласці РСФСР.
У 1982 годзе скончыла Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Жданава па спецыяльнасці «фізіка», у 2007 годзе — Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай».
1982—1986 — інжынер вытворчага аб’яднання «Інтэграл», інжынер Паўночнага філіяла Акустычнага інстытута імя М. Андрэева ў Севераморску.
1986—2003 — настаўніца фізікі, намесніца дырэктара школы, дырэктарка школы, начальніца ўпраўлення адукацыі адміністрацыі Фрунзенскага раёна г. Мінску.
2003—2005 — намесніца кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна г. Мінска.
2005—2007 — старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.
З 2007 года — намесніца, першая намесніца Міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.
З 4 снежня 2009 года — Міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.
23 чэрвеня 2010 года абраная старшынёй Савета па сацыяльнай палітыцы пры Інтэграцыйным камітэце ЕўрАзЭС[1].
16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[2], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра[3]. 13 кастрычніка 2016 года вызвалена ад пасады міністра працы і сацыяльнай абароны ў сувязі з пераходам на выбарную пасаду[4] — намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання. 25 кастрычніка 2019 г. тайным галасаваннем сенатараў Савета Рэспублікі была вызвалена ад пасады па асабістым жаданні[5].
Член Рэспубліканскага Савета РГА «Белая Русь»[6].
Старшыня грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын».
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
Замужам, мае сына.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджана ордэнам Пашаны, юбілейнымі медалямі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Еўразійскай эканамічнай супольнасці, медалём «За супрацоўніцтва» (Саюзная дзяржава), удастоена ганаровага звання «Заслужаны працаўнік сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь» (2019)[7], мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Зноскі
- ↑ Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Межстрановое сотрудничество и интеграционные связи. Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 30 снежня 2010. Праверана 9 верасня 2012.
- ↑ Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑ Назначаны члены ўрада Рэспублікі Беларусь . http://president.gov.by+(17 снежня 2015).
- ↑ Шчоткіна вызвалена ад пасады міністра працы і сацыяльнай абароны Архівавана 30 чэрвеня 2020.
- ↑ Щеткина подала заявление об освобождении от должности вице-спикера Совета Республики (руск.). БЕЛТА (25 кастрычніка 2019).
- ↑ http://www.belayarus.by/today/organ/
- ↑ Лукашэнка ўзнагародзіў Марзалюка ордэнам Пашаны
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 20 лістапада
- Нарадзіліся ў 1958 годзе
- Нарадзіліся ў Мурманскай вобласці
- Члены РГА «Белая Русь»
- Члены Беларускага саюза жанчын
- Выпускнікі СПбДУ
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Кандыдаты сацыялагічных навук
- Постаці Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя медалём Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі «За супрацоўніцтва»
- Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Міністры працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
- Жанчыны-палітыкі Беларусі