Беларускі цэментны завод

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Беларускі цэментны завод»
Тып Адкрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 1996
Размяшчэнне Касцюковічы, Магілёўская вобласць, Беларусь
Галіна прамысловасць будаўнічных матэрыялаў
Прадукцыя Цэмент, мел, вапна
Абарот 232,2 млн руб ($-115,5 млн)[1] ((2017)
Чысты прыбытак -39,2 млрд руб ($-20,4 млн) (2017)
Матчына кампанія Беларуская цэментная кампанія
Даччыныя кампаніі Магілёўжалезабетон, Любанскі камбінат будаўнічых матэрыялаў
Сайт belcement.by

Беларускі цэментны завод — прадпрыемства цэментнай прамысловасці ў горадзе Касцюковічы Магілёўскай вобласці. Працуе на базе Камунарскага радовішча мелу. Уваходзіць у склад холдынгу Беларуская цэментная кампанія.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1987 годзе ў адпаведнасці з рашэннем урада БССР N216 было пачата будаўніцтва Беларускага цэментнага завода, унікальнага па сваіх характарыстыках (упершыню ў сусветнай практыцы ўкаранёны «сухі» спосаб вытворчасці цэменту з высокавільготнага мелу). У 1993 годзе ў сувязі з недахопам грашовых сродкаў будаўніцтва завода было прыпынена. І толькі па заканчэнні доўгага часу, 11 верасня 1996 г. была ўведзена ў эксплуатацыю першая тэхналагічная лінія Беларускага цэментнага завода. З таго часу былі ўведзены ў строй новая печка "Обжиг" і лінія ўпакоўкі цэменту.

У 2003 годзе ўведзена ў эксплуатацыю газатурбінная ўстаноўка ГТЭ-15 магутнасцю 16 МВт, якая выпрацоўвала да 60 % электраэнергіі, неабходнай для патрэб прадпрыемства; у 2010 да яе далучылася другая ўстаноўка. У 2011 завод зрабіў першыя крокі па выкарыстанні пылавугальнага паліва ў цэментнай прамысловасці.

Сучаснасць[правіць | правіць зыходнік]

У цяперашні час у склад прадпрыемства ўваходзяць 6 цэхаў, 2 тэхналагічныя лініі вытворчасці цэменту. Выпускаюцца наступныя віды прадукцыі:

  • цэмент марак ПЦ500-Д0, ПЦ500-Д20, ШПЦ -40 0, ЦЕМ-I 42, ЦЕМ- I I / А-Ш 42,5Н, СЕМ – I 42.5N, СЕМ – I I/А-S 42.5N, ПЦП 500
  • вапна будаўнічая комавая 2 і 3 гатунку, вапна будаўнічая молатая парашкападобная 2 і 3 гатунку
  • мел молаты

Дырэктары[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]