Беларусізм

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Беларусізм — словы і фразеалагізмы, а таксама сінтаксічныя і граматычныя канструкцыі беларускай мовы, якія выкарыстоўваюцца ў іншай мове (літаратурнай або размоўнай).

У рускай мове[правіць | правіць зыходнік]

У рускай мове да беларусізмаў адносяцца[1]:

  • словы беларускай мовы, якія не маюць цалкам супадальных па форме і змесце адпаведнікаў у рускай мове;
  • словы беларускай мовы, якія маюць адпаведныя па форме і змесце словы на рускай мове; словы рускай мовы маюць іншую стылістычную афарбоўку альбо належаць да абласной лексікі;
  • словы беларускай мовы, якія маюць адпаведнасці па форме ў рускай мове пры несупадзенні аб'ёму значэнняў.

Сінтаксічныя[правіць | правіць зыходнік]

  • «Смеяться с (кого-л.)» замест «смеяться над (кем-л.)».
  • «Богатый на урожай» замест «богатый урожаем».

Лексічныя[правіць | правіць зыходнік]

  • «Незалежность» (саркастычна, з адмоўнай афарбоўкай) замест «независимость» (пра Беларусь).
  • «Мова» замест «белоруский язык».
  • «Свядомый» (саркастычна, з палітычнай канатацыяй) замест «сознательный» (пра беларускіх патрыётаў).

У літоўскай мове[правіць | правіць зыходнік]

У літоўскую мову патрапіла каля 1000 беларускіх словаў. Пачатковае беларускае г у літоўскай мове адпадае або замяняецца гукам g[2]. Найбольш характэрнымі словамі, перанятымі з беларускай, з'яўляюцца: anykas — унук, baravikas — баравік, blinas — блін, botгgas — батог, cesnykas — часнок, часнок, duda — дуда, grybas — грыб, gutaryti — гутарыці, kisilius — кісель, krupos — крупы, miestas — места (горад), norгgas — нарог, slyvа — сліва, visniа — вішня, telyjа — цялё, цяля[3].

Некаторыя лацінскія і нямецкія словы патрапілі ў літоўскую праз беларускую. Напрыклад: kvarmas — хворма (форма), kvartugas — хвартух (фартух)[2].

Беларускі ўплыў пашырыўся і на фанетыку літоўскай мовы. Нярэдка сустракаецца дзеканне, дзе д, т перад е, і замененыя беларускім спосабам гукамі дзь, ць: Dzievas (Бог) замест Dėvas, žalcis (змяя) замест žaltis, kaść (рыць) замест kasti[2].

Зноскі

  1. Беларускія моўныя элементы ў перакладах аднолькавых мастацкіх тэкстаў (руск.) 
  2. 2,0 2,1 2,2 Ян Станкевіч Беларушчына ў чужых мовах // Язык і языкаведа / рэд. Валерый Булгакаў — другое выданне. — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2007. — С. 311. — 1214 с. — ISBN 978-80-86961-23-1.
  3. Наша Слова № 32, 975. pawet.net. Праверана 6 жніўня 2014.