Валерый Булгакаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Валерый Булгакаў
Дата нараджэння 1974
Месца нараджэння
Род дзейнасці філолаг, галоўны рэдактар
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філасофскіх навук[d]
Альма-матар

Валерый Булгакаў (нар. 1974, Мінск) — беларускі філолаг, галоўны рэдактар часопісу ARCHE.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў аддзяленне беларускай філалогіі БДУ (1995), аспірантуру пры БДУ (1998), аспірантуру Інстытута філасофіі Нацыянальнай Акадэміі навук Украіны (2003). Рэдактар часопісу ARCHE. Спецыялізуецца ў галіне даследаванняў еўрапейскіх нацыяналізмаў, у тым ліку беларускага.

18 кастрычніка 2012 года быў пакараны гаспадарчым судом Гродзенскай вобласці паводле абвінавачання ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці. Валерыю Булгакаву пагражаў турэмны тэрмін. Асцерагаючыся крымінальнага пераследу пакінуў Беларусь[1]. Следства па справе, па якой праходзіў Булгакаў, тычылася абвінавачвання часопіса «Arche» з «прэтэнзіяй на экстрэмізм»[2].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Гісторыя беларускага нацыяналізму. — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2007. — 331 с.
  • Беларусь 1994—2004 гг.: разбудова дзяржавы і перасьлед нацыі. — Вільня: [Б.в.], 2012. — 118 с.

Зноскі

  1. Экс-главред Arche Валерий Булгаков покинул Беларусь. БелаПАН (12 лістапада 2012). Праверана 28 красавіка 2015.
  2. Валер Булгакаў з'ехаў з Беларусі. tut.by (12 лістапада 2012). Праверана 28 красавіка 2015.