Беларус-09Н
Беларус-09Н | |
---|---|
Вытворца | МТЗ, Смаргонскі агрэгатны завод |
Гады выпуску | з 1992 |
Прызначэнне | сельскагаспадарчы трактар |
Цягавы клас | 0,1 |
Габарыты | |
Даўжыня, мм | 1780 |
Шырыня, мм | 850 |
Вышыня, мм | 1070 |
Падвеска | |
Тып хадавой часткі | Колавы |
BELARUS-09Н — беларускі мотаблок, прызначаны для выканання ворыва лёгкіх глеб, баранавання, культывацыі, міжраднай апрацоўкі бульбы і буракоў, кашэння траў у садках і агародах, на прышкольных і прысядзібных участках, а таксама для транспартавання грузаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Быў сканструяваны ў 1992 годзе. Першы мотаблок сышоў з канвера ў гэтым жа годзе. Неадразова мадыфікаваўся.
У снежні 2009 года Смаргонскі агрэгатны завод выпусціў 15-тысячны мотаблок[1].
11 сакавіка 2011 года быў сабраны 20-тысячны мотаблок[2].
Мотаблокі Беларус-09Н, акрамя Беларусі, пастаўляліся ў Расію, Украіну, Літву, Латвію, Эстонію, Венесуэлу і ЗША.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Мотаблок падыходзіць для выкарыстання ў фермерскіх і прысядзібных гаспадарках, на жывёлагадоўчых фермах, для працы ў цяпліцах, садках, агародах, парках і скверах, на прышкольных участках. Мае шырокі асартымент малагабарытнага навяснога абсталявання для сельскагаспадарчых і камунальных работ[3][4].
Колавая формула 2×2. Колы мотаблока з пнеўматычнымі шынамі 6L-12[3].
На BELARUS-09Н усталёўваліся аднацыліндровыя чатырохтактныя бензінавыя рухавікі Honda GX270[5], Lifan LF177 або Kipor KG280[6]. Працоўны аб'ём рухавіка складае 270 см3. Намінальная магутнасць 6,6 кВт (9 к. с.).
Камплектаваліся толькі механічнай трансмісіяй; каробка перадач механічная, ступеністая, з пастаянным зачапленнем шасцерняў. Колькасць перадач 4 наперад, 2 назад.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ 15-тысячный мотоблок — 10 Декабря 2009 — Сморгонский агрегатный завод(недаступная спасылка)
- ↑ Мотоблоков — 20 тысяч — 15 Марта 2011 — Сморгонский агрегатный завод Архівавана 1 кастрычніка 2011 года.
- ↑ а б Сморгонский агрегатный завод — Продукция Архівавана {{{2}}}.
- ↑ BELARUS-09Н: Минский тракторный завод . belarus-tractor.com. Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2023. Праверана 23 жніўня 2023.
- ↑ HONDA | Обзор модели Архівавана 26 чэрвеня 2011 года.
- ↑ Бензиновый двигатель KG280 — Универсальные бензиновые двигатели — Дизельные и бензиновые двигатели внутреннего сгорания: производство, продажа, ремонт, обслуживание. — Двигате …(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2012. Праверана 6 красавіка 2011.