Белая Русь (газета)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
«Белая Русь»
Арыгінальная
назва
руск.: Белая Русь
Тып газета

Заснавана 9 (22) лютага 1906
Спыненне публікацый 20 чэрвеня (3 ліпеня) 1906
Мова руская

«Белая Русь» — штодзённая грамадска-палітычная і літаратурная газета акцябрысцкага кірунку, фактычны орган шавіністычнага Паўночна-Заходняга рускага веча. Выдалася з 19 лютага (4 сакавіка) 1906 — 20 чэрвеня (3 ліпеня) 1906 ў Вільні на рускай мове. Заснавальнік і выдавец генерал–лейтанант А. А. Даронаў, рэдактары М. М. Дзмітрыеў, Д. І. Даўгяла, А. А. Ляхвіцкі.

Газета выступала за пануючае становішча ў Паўночна-Заходнім краі «рускага насельніцтва», да якога адносіла таксама беларусаў і украінцаў, адмаўляла іх нацыянальную і культурную самастойнасць. Адначасова выступала за ўвядзенне беларускай мовы ў пачатковых школах дзеля барацьбы з «паланізацыяй краю». Ставіла мэтай выхаванне ў беларусаў падтрымкі расійскіх вялікадзяржаўных «патрыятычных» пачуццяў. Спрабавала выкарыстаць спадчыну Ф. Скарыны, В. Цяпінскага і іншых дзеячоў беларускай культуры, пры гэтым адмаўляла беларускі складнік іх творчасці.

У рубрыцы «Тэатр і музыка» змяшчала кароткія рэцэнзіі і агляды мастацкага жыцця Вільні і губерні.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]