Уладзімір Міхайлавіч Конан
Уладзімір Міхайлавіч Конан | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 23 красавіка 1934[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 чэрвеня 2011 (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | філосаф, літаратуразнавец, літаратурны крытык, гісторык |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі |
Уладзімір Міхайлавіч Конан (23 красавіка 1934, в. Вераскава, Навагрудскі раён Гродзенскай вобл. — 6 чэрвеня 2011) — беларускі філосаф, гісторык, літаратурны крытык. Доктар філасофскіх навук (1982). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Плянтоўскай пачатковай, Вераскаўскай сярэдняй школе.
Скончыў у 1959 годзе гістарычны факультэт БДУ. Пасля сканчэння БДУ у 1959—1960 гадах выкладаў гісторыю, рускую мову і літаратуру ў Стражоўскай васьмігадовай школе Вілейскага раёна, у 1960—1961 гадах быў яе дырэктарам. У 1961 годзе паступіў у аспірантуру Інстытута філасофіі і права АН БССР, якую скончыў у 1965 годзе[2].
У 1965—1966 гадах працаваў малодшым, а ў 1966—1984 гадах старшым навуковым супрацоўнікам, у 1984—1986 гадах загадчыкам сектара эстэтыкі і сацыяльнай псіхалогіі, у 1986—1990 гадах вядучым навуковым супрацоўнікам Інстытута філасофіі і права АН БССР. У 1981 годзе абараніў доктарскую дысертацыю ў Інстытуце філасофіі АН СССР па тэме «Станаўленне і развіццё эстэтычнай думкі Беларусі (Х ст. — 1917 г.)»[2].
Выкладаў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі[2].
У 1991—2004 гадах у Нацыянальным навукова-асветным цэнтры імя Ф. Скарыны: вядучы навуковы супрацоўнік, загадчык аддзела гісторыі і тэорыі культуры. У 2006—2011 гадах вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі[2].
Стаў членам Саюза пісьменнікаў Беларусі ў 1982 годзе[2]. У 1984 годзе атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі за цыкл работ па гісторыі філасофскай і грамадскай думкі Беларусі (апубл. у 1973—1980).
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Знакавая фігура на навуковай гуманітарнай прасторы Беларусі. Адзін са стваральнікаў беларускай гісторыка-філасофскай школы. Спецыяліст па гісторыі беларускай думкі, які прапанаваў новае бачанне беларускай інтэлектуальнай гісторыі, — абверг міф, што ў Беларусі філасофскай традыцыі не было, а існавала толькі вёска, фальклор. Актыўны ўдзельнік адраджэння нацыянальнага духоўнага і інтэлектуальнага жыцця Беларусі[2].
Даследаваў тэарэтычна-метадалагічныя праблемы філасофіі і культуралогіі, гісторыю эстэтычнай думкі Беларусі, беларускі фальклор, рэлігіязнаўства і літаратуразнаўства Беларусі[2].
Першы артыкул апублікаваў у 1963 годзе ў часопісе «Весці АН БССР».
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Развіццё эстэтычнай думкі ў Беларусі (1917―1934 гг.) / У. М. Конан. — Мінск: Навука і тэхніка, 1968. — 187, [2] с.
- Адам Бабарэка: крытычна-біяграфічны нарыс / Уладзімір Конан. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1976. — 122, [2] с., [8] л. іл., партр., факсім.
- Ля вытокаў самапазнання: Станаўленне духоўных каштоўнасцей у святле фальклору. — Мн.: Маст. літ., 1989. — 237, [1] c.
- Святло для людзей: (родная мова і культура ў эпоху перабудовы) / Уладзімір Конан. — Мінск: Голас Радзімы, 1989. — 60, [2] c.
- Боская і людская мудрасць: (Францішак Скарына: жыццё, творчасць, светапогляд) / Уладзімір Конан. — Мінск: [б. в.], 1990. — 64 с.
- Святло паэзіі і цені жыцця: лірыка Максіма Багдановіча / Уладзімір Конан. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1991. — 206, [2] c.
- Народная педагогіка беларусаў / У. М. Конан, В. С. Болбас, П. І. Ляўта і інш. — Мн.: НІА, 1996. — 165 с.
- Беларуская мастацкая культура эпохі Сярэдневякоўя і Рэнесансу: манаграфія / У. М. Конан. — Мінск: БДПУ, 2006. — 175, [1] с.
- Выбранае / Уладзімір Конан. — Мінск: Смэлтак, 2009. — 535 с. — (Выдатныя постаці Беларусі).
- Асветнікі зямлі Беларускай. Х — пачатак ХХ ст.: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.), Г. Я. Галенчанка, С. Ф. Дубянецкі, Г. В. Кісялёў, У. М. Конан, А. С. Майхровіч, Г. А. Маслыка, М. С. Сташкевіч, А. К. Фядосаў, І. П. Хаўратовіч; Маст. рэд.: У. М. Жук. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 492 с.
- Гісторыя эстэтычнай думкі Беларусі. У 3 т. Т. 1: Х ст. — 1905 г. Мінск, 2010.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 26 лістапада 2019.
- ↑ а б в г д е ё Марозаў 2022.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ко́нан Уладзімір Міхайлавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 397. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- КОНАН Уладзімір Міхайлавіч // Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Марозаў. — Гродна-Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7, 978-609-96340-1-2.
- Нарадзіліся 23 красавіка
- Нарадзіліся ў 1934 годзе
- Нарадзіліся ў Навагрудскім павеце (1921—1940)
- Памерлі 6 чэрвеня
- Памерлі ў 2011 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
- Супрацоўнікі Інстытута філасофіі НАНБ
- Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
- Супрацоўнікі Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Францыска Скарыны
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Навагрудскім раёне
- Гісторыкі СССР
- Гісторыкі Беларусі
- Філосафы СССР
- Філосафы Беларусі
- Літаратурныя крытыкі СССР
- Літаратурныя крытыкі Беларусі
- Літаратуразнаўцы СССР
- Літаратуразнаўцы Беларусі
- Дактары філасофскіх навук