Белая гарачка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Delirium tremens
МКХ-10 F10.410.4
МКХ-9 291.0291.0
DiseasesDB 3543 3543
eMedicine med/524  med/524 
MeSH D000430 D000430

Белая гарачка, або алкагольны дэлірый — найбольш частая форма вострых алкагольных псіхозаў(руск.) бел.. Узнікае пасля чарговага запою(руск.) бел. або калі раптоўна спыняюць прыём алкаголю. Пачынаецца з таго, што хворы дрэнна спіць, бачыць пакутлівыя сны, палахлівы. Пазней з'яўляюцца бяссонніца, зрокавыя і слыхавыя галюцынацыі. Хворым бачацца пачвары, чэрці, насякомыя, пацукі, мышы. Парушаецца свядомасць. Такія хворыя небяспечныя для сябе і тых, хто іх акружае. Іншы раз павышаюцца тэмпература і крывяны ціск, дрыжаць рукі. Стан пагаршаецца пад вечар. Хвароба цягнецца З—9 дзён, пасля чаго хворы звычайна ачуньвае. Лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары(руск.) бел..

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Алкаголь