Белдзіпрабудматэрыялы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
«Белдзіпрабудматэрыялы»
Тып рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства
Заснаванне 1988
Размяшчэнне Сцяг Беларусі 220014, Беларусь, Мінск, вул. Мініна, 23

«Белдзіпрабудматэрыялы» — праектны інстытут у Мінску. Размешчаны па вул. Мініна, 23. Галаўны інстытут па праектаванні, рэканструкцыі і тэхнічным перааснашчэнні прадпрыемстваў будматэрыялаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 1967 года створаны Мінскі аддзел Дзяржаўнага Усесаюзнага інстытута па праектаванні прадпрыемстваў прамысловасці будаўнічых матэрыялаў «Дзіпрабудматэрыялы», з 18 лістапада 1969 года аддзяленне «Дзіпрабудматэрыялы», з 24 верасня 1975 года аддзяленне «Саюздзіпрабудматэрыялы».

28 верасня 1988 года на базе Мінскага аддзялення Усесаюзнага інстытута «Саюздзіпрабудматэрыялы» заснаваны Беларускі дзяржаўны інстытут па праектаванні прадпрыемстваў прамысловасці будаўнічых матэрыялаў «Белдзіпрабудматэрыялы» Міністэрства прамысловасці будаўнічых матэрыялаў БССР, са жніўня 1994 — Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь.

З 6 ліпеня 1995 года Дзяржаўнае прадпрыемства «Белдзіпрабудматэрыялы». З 22 чэрвеня 2000 года — праектна-тэхналагічнае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белдзіпрабудматэрыялы» (УП «Белдзіпрабудматэрыялы») Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя кірункі дзейнасці: распрацоўка дакументацыі для вытворчасці нестандартызаванага абсталявання, тэхнічных мерапрыемстваў па змяншэнні страт паліва, электраэнергіі і зніжэнні выкідаў у навакольнае асяроддзе.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]