Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь
(Мінархбуд Беларусі, МАБ РБ)
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Дата стварэння 1994
Папярэдняе ведамства Дзяржаўны камітэт па архітэктуры і будаўніцтву
Вышэйстаячае ведамства Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь
Штаб-кватэра Мінск, вул. Мяснікова, д. 39, 220004
Гадавы бюджэт 1109,2 млрд рублёў[1] (2009; 395,7 млн $[2])
Міністр Дзмітрый Міхайлавіч Мікулёнак
Першы намеснік Аляксандр Уладзіміравіч Кручанаў
Намеснікі Дзмітрый Ігаравіч Семянкевіч, Аляксандр Мікалаевіч Сідараў
Падведамныя органы Спецжалезабетон
Строммашына
Сайт www.mas.by

Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь (Мінархбуд Беларусі) — ведамства ўрада Беларусі, упаўнаважанае распрацоўваць і ажыццяўляць дзяржаўную палітыку ў сферы будаўніцтва. Міністр прызначаецца і здымаецца з пасады прэзідэнтам, а яго намеснікі (4, адзін з каторых першы[3]) — урадам па ўзгадненні з прэзідэнтам[4]. З 18 жніўня 2018 года пасаду міністра займае Дзмітрый Міхайлавіч Мікулёнак.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1994 годзе ўрад ператварыў Дзяржаўны камітэт па архітэктуры і будаўніцтве ў Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва. Пастановаю ад 18 кастрычніка 1994 года № 125 урад Беларусі надаў міністэрству часовую ўставу[5]. Больш як праз 2 гады Пастановаю ад 14 красавіка 1997 года № 307 урад надаў ведамству сталую ўставу[6]. Паводле Пастановы ад 25 кастрычніка 2001 года № 1541[7] МАБ Беларусі атрымала новую ўставу.

Зноскі

  1. Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2009 год (руск.) . Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (13 лістапада 2008). Праверана 09 верасня 2010.
  2. Паводле сярэдняе за 2009 год цаны (2803,27) набыцця долара за рублі на валютным рынку. Звесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2009 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. Праверана 09 верасня 2010.
  3. Указ Прэзідэнта РБ №603 ад 26 кастрычніка 2006 г. «Колькасць намеснікаў кіраўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, якія падпарадкаваны ўраду Рэспублікі Беларусь, работнікаў іх цэнтральных апаратаў і тэрытарыяльных органаў» (руск.) . Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 09 верасня 2010.
  4. Пастанова Савету Міністраў РБ №973 ад 31 ліпеня 2006 г. «Пытанні Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь» (руск.) . Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 09 верасня 2010.
  5. Пастанова Кабінету міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 кастрычніка 1994 г. № 125 (руск.) . Архіў. Беларускі прававы партал. Праверана 19 сакавіка 2011.
  6. Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 красавіка 1997 г. № 307 (руск.) . Сайт «Бусел». Праверана 19 сакавіка 2011.
  7. Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 кастрычніка 2001 г. № 1541 (руск.) . Сайт Валерыя Леванеўскага. Праверана 19 сакавіка 2011.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]