Белкаўскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Белкаўскі сельсавет
Краіна БССР
Уваходзіў у Петрыкаўскі раён
Уключаў 7 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Белка
Дата ўтварэння 21 жніўня 1925
Дата скасавання 2 ліпеня 1959

Бе́лкаўскі сельсаве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Белка.

Створаны 21 жніўня 1925 года ў складзе Петрыкаўскага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Петрыкаўскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Петрыкаўскім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 2 ліпеня 1959 года сельсавет скасаваны, населеныя пункты Гараваха, Маісеевічы, Чарноцкае перададзены ў склад Макарыцкага сельсавета, Бяланавічы і Навасёлкі — у адміністрацыйнае падпарадкаванне Петрыкаўскага гарсавета, вёскі Белка і Чырвоны Агароднік уключаны ў мяжу горада Петрыкаў[1].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 ліпеня 1959 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1959, № 10.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.