Макарыцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Макарыцкі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Петрыкаўскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Макарычы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 29 студзеня 1964

Мака́рыцкі сельсаве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Макарычы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Петрыкаўскага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Петрыкаўскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Петрыкаўскім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 2 ліпеня 1959 года да сельсавета далучана частка скасаванага Белкаўскага сельсавета (вёскі Гараваха, Маісеевічы і Чарноцкае)[1]. 29 студзеня 1964 года сельсавет перайменаваны ў Петрыкаўскі, цэнтр перанесены ў горад Петрыкаў[2].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 ліпеня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 10.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 29 студзеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 6 (1046).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.