Перайсці да зместу

Бенедыкт Валовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бенедыкт Валовіч
суддзя земскі жамойцкі[d]
староста лінгоўскі[d]

Род Валовічы
Бацька Юзаф Валовіч[1]
Маці Магдалена з Міхневічаў[d]
Жонка Вікторыя з Янушкевічаў[d][1]

Бенедыкт Валовіч (? — ?) — дзяржаўны дзеяч.

Паходзіў са шляхецкага роду Валовічаў герба «Багорыя». Нарадзіўся ў сям’і Юзафа Валовіча і Магдалены з Міхневічаў.

Жамойцкі земскі суддзя, староста лінгоўскі. Магчыма, ён ставіўся з бацькам у 1765 г. на попіс гарадзенскай павятовай харугвы з Гожскай парафіі «на буланым кані, з шабляй i пісталетамі».

У шлюбе з Вікторыяй з Янушкевічаў, якая ў першым шлюбе была за N Пшэцінэўскім.

  1. а б Амелька С. Радаводы графскай і слонімскай галін Валовічаў у XVI—XVIII стст. (паводле вывадовых спраў Гарадзенскага дваранскага дэпутацкага сходу 1875 г.) // Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII стст. / пад рэд. А. М. ЯнушкевічМн.: 2014. — С. 131. — 508 с. — ISBN 978-985-7085-36-1