Перайсці да зместу

Бенядзікт Карп

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Бенедыкт Карп)
Бенядзікт Карп
Карп
Карп
харунжы ўпіцкі[d]
з 1765
пасол на Сойм Рэчы Паспалітай[d]
староста стэнгвільскі[d]

Нараджэнне 1734[1]
Смерць 12 чэрвеня 1805(1805-06-12)[1]
Род Карпы
Бацька Якуб Ігнацы Карп[d]
Жонка Караліна Марцэліна з Пузынаў[d]
Дзеці Ігнацы Карп[d], Яана з Карпаў[d][2] і Юзэфа з Карпаў[d]
Бітвы

Бенядзікт Карп (польск.: Benedykt Karp; 1734 — 12 чэрвеня 1805) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага, удзельнік паўстання 1794 года.

Паходзіў са шляхецкага роду Карпаў уласнага герба «Карп». Нарадзіўся ў сям’і Якуба Ігнація[3].

Харужы упіцкі з 1765 года. Належаў да групоўкі Чартарыйскіх. У 1764 годзе ўдзельнічаў у абранні на трон Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Пасол на Чатырохгадовы сойм 1788—1792 гадоў. У час паўстання 1794 года ўвайшоў у склад Найвышэйшай Літоўскай рады, потым прызначаны Тадэвушам Касцюшкам у Цэнтральную дэпутацыю Вялікага Княства Літоўснага (член аддзела парадку). Зрабіў вялікія ахвяраванні на мэты паўстання. Пасля падзення Вільні пераехаў у Коўна, далейшы лёс невядомы[3].

У шлюбе з Каралінай Марцэлінай з Пузынаў, дачкой Міхала Пузыны і Багумілы з Брунонаў. Дзеці:

Зноскі