Міхал Тышкевіч
| Міхал Тышкевіч | |
|---|---|
| Міхал Тышкевіч. Невядомы мастак, XIX ст. | |
| Герб «Ляліва» | |
| Нараджэнне | 1761 |
| Смерць |
4 верасня 1839 |
| Род | Тышкевічы |
| Бацька | Юзаф Ігнацы Тышкевіч |
| Маці | Марыя Ганна з Галімскіх[d] |
| Жонка | Яана з Карпаў[d][1] |
| Дзеці | Бенедыкт Тышкевіч, Юзаф Тышкевіч[d] і Яана з Тышкевічаў[d][2] |
Міхал Тышкевіч (1761 — 4 верасня 1839) — ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Пачынальнік Біржанскай лініі роду Тышкевічаў. Пасля Радзівілаў валодаў Біржанскім маяратам на тэрыторыі сучаснай Літвы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў са шляхецкага роду Тышкевічаў герба «Ляліва», сын Юзафа Ігнацыя і Марыі Ганны з Галімскіх. Успадкаў ад бацькі тытул графа на Лагойску і Бярдзічаве.
Паводле гісторыка Браніслава Гэмбажэўскага, падчас паўстання 1794 года Міхал Тышкевіч у чыне генерал-маёра камандаваў паўстанцкім атрадам — расонскімі стральцамі.
У расійска-французскую вайну (1812) быў палкоўнікам 17-га літоўскага ўланскага палка, які сфарміраваў сваім коштам[3].
Пасля вайны набыў Палангу, дзе заснаваў курорт.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У шлюбе з Яанай Карп, дачкой Бенядзікта Карпа, меў сыноў Яна Канстанціна, Юзафа і Бенедыкта, а таксама дачку Яну.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Karp S. Los szesnastowiecznego egzulanta briańskiego na przykładzie Karpia Jesypowicza (ur. ok. 1480 – zm. przed 10 X 1547) // Studia Podlaskie — 2015. — вып. 23. — С. 24. — ISSN 0867-1370 — doi:10.15290/SP.2015.23.01
- ↑ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 107. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ↑ ЭГБ 2001.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Грыцкевіч А. Тышкевічы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 552. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Rodowody pułków polskich i oddziałów równorzędnych od r. 1717 do r. 1831. Bronislaw Gembarzewski, Warsawa, 1925. S. 39
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Генеалогія Тышкевічаў Архівавана 4 сакавіка 2016.