Берасцянка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Берасцянка
Fringilla coelebs chaffinch male edit2.jpg
Самец
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Fringilla coelebs (Linnaeus, 1758)

Арэал
выява

  Лета

  Круглы год

  Зіма

  Інтрадукцыя

  canariensis

  spodiogenys[1]

Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  179168
NCBI  37598
EOL  919235
FW  368987

Берасцянка, таксама Зябок (Fringilla coelebs) — пеўчая птушка сямейства ўюрковых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Памерам з вераб'я. Даўжыня цела 14-16 см, размах крылаў 24,5-28,5 см. Выразны палавы дымарфізм. Афарбоўка апярэння ў самца яркая (асабліва ўвесну): галава сінявата-шэрая, спіна карычняватая з зялёным адценнем, валлё і грудзі буравата-чырвоныя, на крылах вялікія белыя плямы; афарбоўка самкі больш цьмяная.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджаны ў Еўропе, Заходняй Азіі і Паўночнай Афрыцы; рассяляецца на Усходзе. Адна з самых шматлікіх птушак Беларусі. Iнтрадуцыраваны ў Новай Зеландыi i паблiзу г. Капстад (Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка).

Жыве пераважна ў лясах і парках, часта каля жытла чалавека. Насяляе ўсе тыпы дрэвастояў, бары, мяшаныя i лiсцевыя лясы (пераважна больш рэдкiя i часцей за ўсё на iх ускрайках), у тым ліку лесапалосы, прыгарадныя лесапаркi, паркi i сады. У Татрах даходзiць да пояса горнай сасны (1600 м), на Каўказе — да 2200-2500 м.

Паўднёвыя i заходнія папуляцыi аселыя, паўночныя — пералётныя. Месца зiмовак: часткова ў межах гнездавога арэала, а таксама ў Вялiкабрытанiі, Паўднёвай Еўропе, Паўночнай Афрыцы, на Блізкім Усходзе, у Iраку, на паўднёвым ўзбярэжжы Каспiйскага мора, у Закаўказзі, паўднёвым Казахстане, Сярэдняй Азiі.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Гнёзды будуе на дрэвах, маскіруючы іх мохам і лішайнікамі. Часам гняздуе два разы на лета. У кладцы 3-6 блакітнаватыя з крапінкамі яек. Сілкуецца насеннем і зялёнымі часткамі раслін, летам таксама насякомымі і іншымі беспазваночнымі, якімі выкормлівае і птушанят.

Яйкі

Берасцянкі прылятаюць ў першых чыслах красавіка. Гнездаванне і кладку пачынаюць у пачатку траўня. Вылет маладых птушак — у чэрвені. Берасцянкі могуць рабіць дзве кладкі за сезон. Другі вывадак — з чэрвеня па жнівень. Адлёт — з верасня да сярэдзіны кастрычніка. Частка птушак зімуе ў Цэнтральнай Еўропе, астатнія ляцяць у Міжземнамор'е. Узімку можа назірацца на Каўказе, у перадгорных лясах.

Падвiды[правіць | правіць зыходнік]

  • F. c. coelebs — ад Заходняй Еўропы (акрамя Iрландыi i Вялiкабрытанii на ўсход да нiжняй Ангары);
  • F. c. solomkoiБалканы, Крым, Каўказ;
  • F. c. schiebeliКрыт;
  • F. c. gengleri — Ірландыя і Брытанскія астравы;
  • F. c. sardaСардзінія;
  • F. c. alexandrovi — паўночны Iран, паўднёвы Каўказ;
  • F. c. transcaspicaМалая Азія;
  • F. c. africana — Марока i паўднёва-заходні Тунiс;
  • F. c. spodiogenys — усходні i цэнтральны Тунiс;
  • F. c. canarensis (сiн. F. c. tintillon) — Канарскiя а-вы (Гамера, Гранд-Канарыя, Тэнерыфа);
  • F. c. palmae — Канарскiя а-вы (Ла Пальма);
  • F. c. ombriosa — Канарскiя а-вы (Хiяра);
  • F. c. maderensisМадэйра;
  • F. c. morelettiАзорскія астравы.

Зноскі

  1. Distribution map compiled from Snow & Perrins Birds of the Western Palearctic, Harrison An Atlas of the Birds of the Western Palaearctic, and Clement et al. Finches & Sparrows

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X