Бердзь
Jump to navigation
Jump to search
Бердзь (руск.: Бердь) — рака, пераважна ў Новасібірскай вобласці Расіі, правы прыток Обі. Упадае ў Новасібірскае вадасховішча, падпор ад якога распаўсюджваецца на 40 км (да г. Іскіцім). Даўжыня 363 км, плошча басейна 8650 км². Бярэ пачатак на заходніх схілах Салаірскага кража. Працякае ў шырокай даліне; рэчышча звілістае. Жыўленне снегавое і дажджавое. Сярэдні гадавы расход вады 45,8 м³/с (г. Іскіцім). Замярзае ў пачатку лістапада, адкрываецца ў сярэдзіне красавіка. У ніжнім цячэнні ракі — г. Бердск, г.п.Масляніна.
Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка {{Рака}}. Вы можаце дапамагчы праекту, дадаўшы яго.
|