Беркут-кала

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крэпасць
Беркут-кала
43°17′37″ пн. ш. 58°38′38″ у. д.HGЯO
Краіна  Узбекістан
Месцазнаходжанне Турткульскі раён  (руск.), Каракалпакстан
Тып будынка крэпасць
Стан руіны
Map

Беркут-кала (узб.: Burgut qalʼa, ад узб.: Burgut — беркут і узб.: qalʼa — замак) — рэшткі харэзмійскага збудавання у Турткульскім раёне  (руск.)  Каракалпакстана. Крэпасць Беркут-кала была пабудавана каля 6-8 стагоддзя н. э.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Беркут-кала складаецца з цытадэлі  (руск.), якая займае 1 га (100×100 м), і ўласна пасялення  (руск.) плошчай каля 5 га[1]. Цытадэль, якую А. Е. Няразік называе замкам, абнесена крэпасной сцяноой, якая дасягае цяпер вышыні да 10,5 м і ўзмоцненай чатырма башнямі на кожным баку. На тэрыторыі цытадэлі раскапаны так званы данжон - жылая вежа плошчай 18×18 м, якая займае яе паўднёва-ўсходні вугал[1].

Вывучэнне[правіць | правіць зыходнік]

Разваліны  Беркут-калы даследаваліся А. І. Цераножкіным  (руск.) (1937), Харэзмскай археолага-этнаграфічнай экспедыцыяй (1946), А. Е. Няразік (1953-56).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • OʻzME. Birinchi jild. Toshkent, 2000-yil
  • Неразик Е. Е. Сельские поселения афригидского Хорезма (По материалам Беркуткалинского оазиса), М., 1966.