Харэзмская археолага-этнаграфічная экспедыцыя
Харэзмская археолага-этнаграфічная экспедыцыя АН СССР, таксама Харэзмская экспедыцыя — экспедыцыя па вывучэнні спадчыны Харэзмскай дзяржавы, якая праходзіла ў 1937—1991 гадах[1]. Адна з самых буйных і працяглых археалагічных экспедыцый у СССР[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Харэзмскую экспедыцыю заснаваў і на працягу амаль чатырох дзесяцігоддзяў узначальваў выбітны савецкі археолаг і этнограф Сяргей Паўлавіч Талстоў у 1937 годзе. Ён называў Харэзм «сярэднеазіяцкім Егіптам» і прысвяціў жыццё вывучэнню яго матэрыяльнай і нематэрыяльнай спадчыны[1].
С. П. Талстоў упершыню пабываў у Харэзме ў 1929 годзе, калі вучыўся ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце разам са сваім блізкім сябрам, які стаў у будучым буйным навукоўцам, вядомым этнографам Л. П. Патапавым . З гэтага часу ён звязаў свой навуковы лёс з гэтай своеасабліва ўнікальнай краінай.
Даследаванні экспедыцыі пачаліся ў 1937 годзе, але былі перапыненыя Вялікай Айчыннай вайной. У пасляваенныя гады палявыя даследаванні на шырокай прасторы Харэзмскага аазіса аднавіліся, і менавіта тады сфармаваўся асноўны калектыў экспедыцыі, які супрацоўнічаў у яе складзе дзясяткі гадоў.
У 1942 годзе ў Ташкенце С. П. Талстоў па рукапісе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Старажытны Харэзм», якую ў наступстве надрукавалі як буйную манаграфію і ўдастоілі высокай урадавай ўзнагароды.
Да Другой сусветнай вайны асноўныя напрамкі дзейнасці экспедыцыі складалася з папярэдняга абследавання і дробных раскопак. Пасля вайны працягвалася работа па абследаванни шырокіх абласцей Харэзма і буйнамаштабных раскопак ключавых месцаў у рэгіёне. Да ліку апошніх ставяцца такія помнікі, як Тапрак-кала (палац 2-га/3-га стагоддзя нашай эры з насценным жывапісам, архівам і г. д.)[3], Джанбас-кала (неалітычнае селішча і крэпасць Ахеменідаў); Кой-Крылган-кала (кругавая крэпасць, датуецца 4 стагоддзем да н.э. — 4 стагоддзем н.э.); некалькі месцаў Джэтыасарскай культуры (1-е тысячагоддзе нашай эры) і сярэднявечны горад Куня-Ургенч (10 — 14 стагоддзі н.э.). У той час як паселішчы складаюць большую частку участкаў, якія былі дэталёва вывучаны, экспедыцыя таксама раскапала шматлікія могілкі і маўзалеі, уключаючы багатыя і важныя могілкі Тагіскен і Уйгарак , якія належаць да сака-скіфскага перыяду.
Пазней працы прынялі вялікі размах і разгарнуліся на новай метадычнай аснове. Харэзмская экспедыцыя стала адной з самых буйных і найбольш аснашчаных археалагічных экспедыцый у СССР, тут упершыню вялася шматпрофільная праца на розных узроўнях і з выкарыстаннем шырокага спектру тэхнік і метадаў[4]. Раскопкі праводзіліся ў нізоўях Амудар'і і Сырдар'і, пустынях Каракумы і Кызылкум на тэрыторыях, якія цяпер належаць Узбекістану, Туркменістану і Казахстану[5]. У складзе экспедыцыі часам працавала да васьмі атрадаў, якія ў пошуках артэфактаў літаральна перабралі па каменьчыку велізарную тэрыторыю.
Акрамя археолагаў і этнографаў абавязковымі ўдзельнікамі даследаванняў былі геолагі, геамарфолагі, глебазнаўцы, архітэктары, тапографы і антраполагі. У дадатак да стандартных метадаў археалагічных палявых даследаванняў і раскопак тут упершыню ў сусветнай практыцы была ўжыта шырокамаштабная аэрафотаздымка руінаў старажытных крэпасцяў, якія не згубіліся ў пясках за тысячы гадоў. Палёты здзяйсняліся на, па меншай меры, двух біпланах з 1946 года. Гэта прывяло да стварэння самага вялікага еўразійскага архіву аэрафотаздымкаў, зробленых спецыяльна для археалагічных мэтаў. Між іншым тапографы склалі карту старажытных ірыгацыйных сістэм усяго рэгіёну[6].
Навуковыя дасягненні акадэміка Талстова знайшлі сваё адлюстраванне ў шаснаццаці тамах яго прац і васьмі выпусках матэрыялаў экспедыцыі, шматлікіх манаграфіях і навуковых зборніках. Акрамя гэтага была выдадзена фундаментальная манаграфія «Старажытны Харэзм» — асноватворная праца па вывучэнні гісторыі Сярэдняй і Цэнтральнай Азіі.
Талстоў заставаўся дырэктарам харэзмскай экспедыцыі да яго смерці ў снежні 1976 года; яго змянілі А. У. Вінаградаў і М. А. Іціна. Экспедыцыя базавалася ў Інстытуце этнаграфіі і антрапалогіі (пасля перайменаваны Інстытут этналогіі і антрапалогіі РАН) Акадэміі навук СССР, дзе Талстоў працаваў і быў таксама дырэктарам у 1942—1965 гадах.
Людзі экспедыцыі
[правіць | правіць зыходнік]Для сваёй экспедыцыі да Вялікай Айчыннай вайны С. П. Талстой сабраў каманду з існых ці былых студэнтаў археалагічнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, дзе вучыўся і сам Талстоў. Сярод іх можна згадаць А. І. Цераножкіна (спецыяліст па сака -скіфскім перыядзе), М. А. Арлова (архітэктар) і Я. Г. Гулямава (мясцовы археолаг з Ташкента). Пасля вайны ён прыцягнуў між іншых Н. М. Вактурскую (спецыяліст па кераміцы), Ю. А. Рапапорта (спецыяліст па вераваннях і рэлігіі), В. А. Вішнеўская, М. А. Іціна (спецыялісты па Бронзаваму і Жалезнаму вякам), А. Е. Няразік (спецыяліст па селішчах ранняга Сярэднявечча), Л. М. Левіна, Б. І. Вайнберг (нумізмат), А. У. Вінаградаў (спецыяліст па палеяліту) і Б. А. Андрыянаў (спецыяліст па старажытнай ірыгаціі і піянер у выкарыстанні аэрафотаздымкі)[7].
Некаторыя адкрыцці экспедыцыі
[правіць | правіць зыходнік]Сярод найбольш значных гістарычных знаходак Харэзмскай экспедыцыі варта адзначыць адкрыццё ў 1939 годзе неалітычных стаянак кельтэмінарскай культуры. Таксама ў 1948 годзе С. П. Талстовым была вылучана тазабаг'ябская культура . Удзельнікі экспедыцыі адкрылі амаль тысячу археалагічных месцаў, сярод якіх некалькі дзясяткаў буйных археалагічных помнікаў, у тым ліку сака -масагецкія помнікі VII -V тысячагоддзяў да н.э. Уйгарак і Тагіскен і ўнікальнае гарадзішча плошчай больш за 120 га Тапрак-кала , якое, як мяркуецца, было старажытнай харэзмійскай сталіцай ў эпоху антычнасці[8].
Навуковы ўплыў
[правіць | правіць зыходнік]Харэзмская экспедыцыя на шмат гадоў наперад вызначыла напрамак развіцця ўзбекскай гістарыяграфіі. Яе вынікі змянілі ранейшыя ўяўленні аб гісторыі гэтага краю[1].
Экспедыцыі Талстова дазволілі моцна прасунуць археалагічную навуку ў СССР, а ён сам фактычна арганізаваў Інстытут этнаграфіі — цяпер Інстытут этналогіі і антрапалогіі РАН .
Вучонымі Харэзмскай экспедыцыі было глыбока вывучана мінулае ўзбекаў, туркмен, казахаў і каракалпакаў, якія пражывалі ў нізоўях Амудар'і, Сырдар'і і Зераўшанской даліне . Яны стварылі шматтомныя працы, зборнікі, манаграфіі, брашуры, у тым ліку такія выбітныя манаграфіі, як «Старажытны Харэзм», «Па слядах Харэзмскай цывілізацыі», «Па старажытных дэльтах Окса і Яксарта», больш за 400 вялікіх і малых кніг і брашур, навуковыя і навукова-папулярныя артыкулы С. П. Талстова, многія з якіх былі перакладзеныя на розныя мовы свету.
Культурнае асяроддзе экспедыцыі
[правіць | правіць зыходнік]С. Талстоў быў вельмі лаяльным кіраўніком. Ім запрашаліся ў экспедыцыю людзі абодвух палоў самых розных нацыянальнасцяў. Многія ездзілі ў Харэзм добраахвотнікамі, каб правесці час з карысцю і цікавасцю[9]. Вялікая супольнасць маладых і заахвочаных людзей стварала вакол сябе ўнікальную атмасферу, якая садзейнічала не толькі плённай навуковай працы, але і творчасці. Таму Харэзмская экспедыцыя фактычна была як навуковай арганізацыяй, так і культурным цэнтрам[9]. Напрыклад, адзін з асноўных памочнікаў С. Талстова Юрый Рапапорт разам з вядомым паэтам Валянцінам Бераставым , які працаваў у экспедыцыі доўгія гады, сталі аўтарамі тэкстаў прыкладна 40 знакамітых песень Харэзмскай экспедыцыі, музыку для якіх напісаў Рурык Садакоў[10].
Акрамя гэтага В. Берастаў пакінуў не толькі ўспаміны пра экспедыцыю, але і некалькі мастацкіх твораў, якія маюць пад сабой фундаментам працу ў Харэзме[9].
Пры экспедыцыі таксама працавалі некалькі мастакоў і фота-мастакоў, якія стварылі мноства пейзажаў навакольных краявідаў і замалёвак помнікаў, якія даследаваліся членамі экспедыцыі[9]. Сярод іх варта асобна згадаць Ігара Савіцкага - вядомага мастака і этнографа. Таксама пры экспедыцыі працаваў родны брат Сяргея Талстога мастак Мікалай Талстоў[11].
Моладзь і ў 70-80-х гадах з задавальненнем ездзіла ў Харэзмскую экспедыцыю валанцёрамі. Тут былі не толькі цікавая праца, але і выдатныя, таленавітыя людзі, тут ставіліся аматарскія спектаклі, сталі сябрамі людзі з розных гарадоў, розных нацыянальнасцяў і розных прафесій (сярод валанцёраў, якія працавалі тут, было, напрыклад, нямала архітэктараў, біёлагаў і матэматыкаў)[9].
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У 2006 годзе ў Дзяржаўным музеі Усхода ў Маскве працавала выстаўка «Гісторыя адной экспедыцыі»[12], прысвечаная Харэзмскай экспедыцыі.
Зноскі
- ↑ а б в Сергей Наумов. Узбекистан: В Хорезме отметили столетие русского археолога С. П. Толстова, 2007 (руск.)
- ↑ Sergey A. Yatsenko. The Biggest Expedition Studying the Ancient Iranian World (Chorasmian Expedition of S.P. Tolstov) // Transoxiana. Número 12 (Ed. by Paola Raffetta). Roma, 2007
- ↑ Неразик, Е. Е., Лапиров-Скобло, М. С., Трудновская, С. А. & Вайнберг, Б. И. (1981). Городище Топрак-кала (раскопки 1965—1975 гг.) (ТХАЭЭ, т. 12). Москва.
- ↑ Yatsenko, S.A. (2007). «The biggest expedition. Studying the ancient Iranian world: Chorasmian Expedition of S.P. Tolstov». Transoxiana 12. Yatsenko 2007 (accessed 4 April 2010).
- ↑ Tolstov, S.P. (1945). «In the deserts of Khwarizm». The Asiatic Review XL no. 144; Tolstov, S.P. (1950). «Die archäologisch-ethnographische Expedition der Akademie der Wissenschaften der UdSSR nach Choresm vom Jahre 1947». Sowjetwissenschaft, Gesellschaftswiss., Abt. 1.
- ↑ Tolstov, S.P. (1956). «The prehistoric cultures and primitive irrigation systems of ancient Chorasmia» // Bulletin of the Institute of Archaeology, Univ. of London 13 (for 1955-56); Гулямов, Я. Г. (1957). История орошения Хорезма с древнейших времен до наших дней. Ташкент; Андрианов, Б. В. (1969). Древние оросительные системы Приаралья. Москва.
- ↑ Итина, М. А. (1997). «К 90-летию С. П. Толстова и 60-летию Хорезмской археолого-этнографической экспедиции» // Российская археология 1997 no. 4. 189—199; Рапопорт, Ю. А. & Семенов, Ю. М. (2004). «Сергей Павлович Толстов: выдающийся этнограф, археолог, организатор науки» // Выдающиеся отечественные этнологи и антропологи XX в. / Отв. ред. В. А. Тишков & Д. Д. Тумаркин. Москва.
- ↑ Неразик, Е. Е., Лапиров-Скобло, М. С., Трудновская, С. А. & Вайнберг, Б. И. (1981). Городище Топрак-кала (раскопки 1965—1975 гг.) (ТХАЭЭ, т. 12). Москва.
- ↑ а б в г д С. А. Яценко. Самая большая археологическая экспедиция в СССР (Хорезмская экспедиция С. П. Толстова) (руск.)
- ↑ Садоков, Рюрик Леонидович (руск.)
- ↑ С.П.Толстов (Шеф) Архівавана 18 студзеня 2020. (руск.)
- ↑ Дм. Камцев. В Государственном музее Востока в Москве открылась выставка «История одной экспедиции», 2006 (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Берестов В. Д., 1962. Приключений не будет. М.: Молодая гвардия. 158 с.
- Жданко Т. А., Рапопорт Ю. А., 1995. Годы войны в жизни С. П. Толстова // Этнографическое обозрение. 1995. № 2, с. 62-75.
- Песни, 2001. — Песни Хорезмской экспедиции (1947—1955) (Отв. ред. Ю. А. Рапопорт). М.: Институт этнологии и культурной антропологии РАН. 92 с.
- Пушкин А. С., 1938. Полное собрание сочинений в шести томах. Т. 6. М.: Гослитиздат.
- Рапопорт Ю. А., 2000. Введение // Рапопорт Ю. А., Неразик Е. Е., Левина Л. М. В низовьях Окса и Яксарта. Образы древнего Приаралья. М.: Индрик, с. 5-14.
- Рапопорт Ю. А., Семенов Ю. И., 2004. Сергей Павлович Толстов: выдающийся этнограф, археолог и организатор науки // Выдающиеся отечественные этнологи и антропологи ХХ века (Отв. ред. В. А. Тишков, Д. Д. Тумаркин). М.: Наука, с. 184—232.
- Толстов С. П., 1948. Древний Хорезм. Опыт историко-археологического исследования. М.: МГУ, 352 с.
- Толстов С. П., 1962. По древним дельтам Окса и Яксарта. М.: Изд. восточной литературы. 325 с.
- Sergey A. Yatsenko. The Biggest Expedition Studying the Ancient Iranian World (Chorasmian Expedition of S.P. Tolstov) // Transoxiana. Número 12 (Ed. by Paola Raffetta). Roma, 2007.