Перайсці да зместу

Каракалпакстан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэспубліка Каракалпакстан
Qaraqalpaqstan Respublikası
Qoraqalpog‘iston Respublikasi
Дзяржаўны гімн Каракалпакстана
Заснавана 1924
Афіцыйныя мовы Каракалпакская, узбекская
Сталіца Нукус
Найбуйнейшыя гарады Кунград, Нукус, Хаджэйлі, Тахіаташ, Шымбай
Форма кіравання Аўтаномная рэспубліка
Старшыня Вярхоўнага Савета Муса Эрніязаў
Тэрыторыя
 • Агулам 164,900 км²
Насельніцтва Каракалпакстана
 • Ацэнка (2013) 1,711,800 чал.
 • Шчыльнасць 7,5 чал./км²
Назвы жыхароў Каракалпакі
Валюта Узбекскі сом (UZS)
Часавы пояс +5
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Каракалпакстан (узб. Qoraqalpog `iston Respublikasi, каракалп. Qaraqalpaqstan Respublikası) — аўтаномная рэспубліка ў складзе Узбекістана.

Рэспубліка Каракалпакстан (РК) размешчана на паўночным захадзе Узбекістана.

РК мае сваю дзяржаўную сімволіку: герб, сцяг, гімн, канстытуцыю, урад. Кіраўніком РК з’яўляецца Старшыня Жокаргы Кенеса (Вярхоўнага Савета) РК. Кіраўніком Урада РК з’яўляецца Старшыня Савета Міністраў РК. Дзяржаўнай валютай з’яўляецца узбекскі сум.

Сталіцай Каракалпакстана з’яўляецца горад Нукус. У рэспубліцы 12 гарадоў і 25 гарадскіх пасёлкаў. РК падзелена на 14 раёнаў. Дзяржаўная ўлада ў кожным раёне прадстаўлена хакімам.

33 % насельніцтва складаюць каракалпакі, прыкладна столькі ж — казахі, узбекі складаюць прыкладна чвэрць ад агульнай колькасці насельніцтва. Астатнюю частку насельніцтва складаюць прадстаўнікі іншых нацыянальнасцей — рускія, украінцы, туркмены, карэйцы, татары і інш.

Прыкладна палова насельніцтва пражывае ў гарадах і пасёлках гарадскога тыпу, астатняя частка — у сельскай мясцовасці.