Перайсці да зместу

Берлінскі батанічны сад

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Берлінскі батанічны сад
ням.: Botanischer Garten und Botanisches Museum Berlin
Асноўная інфармацыя
Тыпбатанічны сад, батанічны музей[d] і гербарый
Плошча
  • 43 га
Дата заснавання1897
bo.berlin (ням.)(англ.)
Размяшчэнне
52°27′18″ пн. ш. 13°18′13″ у. д.HGЯO
Мапа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Гіганцкі бамбук у Вялікім павільёне
Кактусавы павільён
Павільён «Вікторыя»
Італьянскі сад з трапічнай аранжарэяй

Берлінскі батанічны сад (ням.: Botanischer Garten und Botanisches Museum Berlin-Dahlem) — адзін з найбуйнейшых і найстарэйшых батанічных садоў Германіі і свету.

Сад размешчаны ў наваколлі Далема берлінскай адміністрацыйнай акругі Штэгліц-Цэлендорф. Ён быў пабудаваны паміж 1897 і 1910 годамі, пад кіраўніцтвам вядомага батаніка Адольфа Энглера, з тым намерам, каб прадставіць экзатычныя расліны з нямецкіх калоній. Пасля смерці Энглера, згодна з яго воляй, ён быў пахаваны ў створаным ім садзе.

Берлінскі Батанічны сад мае больш як 300-гадовую гісторыю. Папярэднік саду быў створаны ў пачатку XVII стагоддзя і спачатку знаходзіўся ў садах замка Берліна. У 1679 Вялікі курфюрст даў указанне, каб адкрыць сельскагаспадарчы сад, які быў закладзены ў Шонебергу, вёсцы недалёка ад Берліна (цяпер адзін з яго раёнаў), на месцы цяперашняга парка ням.: Heinrich-von-Kleist.[1] Карл Людвіг Вілдэноф дамогся, каб сад быў аддадзены ў 1809 годзе Берлінскаму ўніверсітэту, пасля чаго сад развіўся да сусветна вядомага ды прызнанага «Батанічнага саду» з навуковым характарам працы.

Батанічны сад з’яўляецца часткай Свабоднага ўніверсітэта Берліна. Батанічны музей (ням.: Botanisches Museum) з вялікім гербарыем (ням.: Herbarium Berolinense) і буйная навуковая бібліятэка таксама з’яўляюцца часткай саду.

Батанічны сад займае плошчу ў 43 гектары[2]. У садзе вырошчваецца каля 22.000 розных відаў раслін. Комплекс складаецца з некалькіх будынкаў і аранжарэй, такіх як Кактусавы павільён і павільён Вікторыя (у якім знаходзяцца калекцыя архідэй, казуркаядных раслін і гіганцкая вадзяная белая лілея Victoria-Seerosen). Агульная плошча ўсіх аранжарэй складае 6000 м². Тыя часткі саду, якія знаходзяцца пад адкрытым небам, сартуюцца па геаграфічнаму паходжанню і маюць агульную плошчу 13 га. Дэндрарый саду складае 14 гектараў.

Найбольш вядомая частка саду — Вялікі павільён (ням.: Das Große Tropenhaus), найбуйнейшая аранжарэя ў свеце. Будынак сталёвай канструкцыі пакрыты шклом, дасягае 25 метраў у вышыню, займае плошчу 30 на 60 метраў. Тэмпература ўсярэдзіне збудавання падтрымліваецца на ўзроўні 30 °C пры высокай вільготнасці паветра. Сярод шматлікіх трапічных раслін, у павільёне расце гіганцкі бамбук.

  1. Афіцыйны сайт Батанічнага саду (англ.) (недаступная спасылка) Архівавана 28 чэрвеня 2010.
  2. Афіцыйны сайт Батанічнага саду (ням.) (недаступная спасылка) Архівавана 4 лістапада 2011.