Перайсці да зместу

Бернабэ Лопес Кале

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бернабэ Лопес Кале
Дата нараджэння 1899
Месца нараджэння
Дата смерці 31 снежня 1949(1949-12-31)
Месца смерці
Грамадзянства
Званне камандзір

Бернабэ Лопес Кале (ісп.: Bernabé López Calle; 1899, Мантэхаке[d], Андалусія31 снежня 1949(1949-12-31), Медына-Сідонія[d], Андалусія), таксама вядомы як Камандантэ Абрыль або Фернанда Абрыль[1] — іспанскі ваенны дзеяч, удзельнік Рыфскай вайны і грамадзянскай вайны ў Іспаніі, адзін з кіраўнікоў антыфранкісцкага партызанскага руху[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў невялікім мястэчку Мантэхаке.

У лютым 1921 года прызваны на тэрміновую ваенную службу і быў накіраваны на вайну ў Марока. Пасля вяртання з «гарачай кропкі» ажаніўся. У шлюбе нарадзілася трое дзяцей: Мігель, Антонія і Роза. У час дыктатуры Прыма дэ Рыверы далучыўся да грамадзянскай гвардыі.

З пачаткам грамадзянскай вайны яго рота засталася вернай ураду рэспублікі. Адначасна Бернабэ ўступіў у НКП. Змагаўся пад Малагай і пад Тэруэлем. Камандаваў 61-й змешанай брыгадай[3].

З чэрвені 1938 года знаходзіўся на Мадрыдскім фронце на пасадзе камандзіра 17-га палка, потым нядоўга камандаваў 98-й і 136-й змешанымі брыгадамі. Пасля сакавіцкага перавароту 1939 года ўзначаліў 70-ю змешаную брыгаду[4].

Пасля перамогі Франсіска Франка застаўся ў Іспаніі і трапіў у турму. На волі неўзабаве крымінальны пераслед аднавіўся. Бернабэ бяжыць да партызан-рэспубліканцаў у горны хрыбет Ронда. У 1946 годзе ён узначаліў Альянс дэмакратычных сіл, дзейнічаючы пад псеўданімам «Камандантэ Абрыль».

30 снежня 1949 года адзін з байцоў перайшоў на бок франкістаў і выдаў месцазнаходжанне партызанскай базы. 30 снежня 1949 года лагер быў акружаны і атакаваны, у ходзе чаго Бернабэ загінуў[1].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Antonio Téllez (1992). Sabaté: guerrilla urbana en España (1945-1960), Virus, pág. 177
  2. Julio Aróstegui, Jorge Marco (2008). El último frente: la resistencia armada antifranquista en España, 1939-1952, Catarata, pág. 67
  3. Ángel Sody de Rivas (2003). Antonio Rosado y el anarcosindicalismo andaluz: Morón de la Frontera, 1868-1978, Ediciones Carena, pág. 224
  4. Carlos Engel Masoliver (1999), Historia de las brigadas mixtas del Ejército Popular de la República, Almena Ediciones, pág. 71

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Pérez Regordán, Manuel (1987). El maquis en la provincia de Cádiz. Edición del autor.
  • Pons Prades, Eduardo (1977). Guerrillas españolas 1936-1960. Editorial Planeta, ISBN 84-320-5634-0.