Берналак (бронецягнік)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Бронецягнік «Берналак» (славацк.: pancierový vlak Berno­lák) — імправізаваны славацкі браніраваны цягнік, першы такі на ўзбраенні Славакіі.

Чэхаславакія[правіць | правіць зыходнік]

У верасні 1938 года пасля восеньскай мабілізацыі ў Чэхаславакіі армія перамясціла пяць бранаваных цягнікоў з Чэхіі ў Славакію, якія там утварылі Хуткую дывізію генерала Эмінгера.

Пасля дэмабілізацыі ў пачатку 1939 года 4 камлекты цягнікоў ад’ехалі ў Мілавіцы ў Багеміі, але пяты бронецягнік застаўся на Славакіі, бо адмовіла тармазная сістэма. Вагонны састаў быў пабудаваны яшчэ падчас веснавой (майскай) мабілізацыі ў 1938 гоода ў адпаведнасці з інструкцыяй для імправізаваных бронецягнікоў, выдадзенай у 1937 годзе Міністэрствам нацыянальнай абароны. У няпоўным саставе былі толькі два баявыя вагоны, адзін папярэдні і аварыйны браніраваны манеўраны паравоз з тэндэрам серыі 310.

Славакія[правіць | правіць зыходнік]

15 сакавіка 1939 года Германія настойліва патрабавала яго вяртання ва ўсталяваны пратэктарат. У Славакіі такім чынам застаўся толькі адзін (ужо ўзброены) кулямётны вагон.

Малая вайна[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заняпаду Чэхаславакіі цягнік заставаўся на Славакіі. Ён прымаў удзел у сакавіцкіх баях 1939 года супраць венграў. Славацкае войска ўжывала яго на ўсходзе Славакіі ў раёне Міхалаўцаў.

Арыгінальную канструкцыю ўзмацнілі ў чыгуначных майстэрнях у Зволене, дзе быў хутка пабудаваны яшчэ адзін вагон-кулямёт з чатырма кулямётамі сістэмы «Schwarzlose vz. 24». Вагон быў пабудаваны ў адпаведнасці з праектам інжынера Уга Вайнбергера «Велана».

Увесь набор гэтага славацкага бронецягніка быў завершаны ў чыгуначным дэпо Врутках і на чыгуначнай станцыі ў Попрадзе. Тут яны дапоўнілі санітарнае абсталяванне і боепрыпасы. Адтуль яны перанеслі састаў у франтавую зону.

У якасці рэзерву цягнік быў размешчаны на чыгуначных лініях МіхалаўцыСобранцы і Міхалаўцы—Трэбішаў. Аднак ён не ўмешваўся ў прамыя баі. Пасля заканчэння канфлікту з венграмі склад быў пакінуты на чыгуначным дэпо ў Спішскай-Новай-Весі, дзе яго раззброілі і закансервавалі. Лакаматыў і кулямётны вагон былі адпраўлены на рамонт у Зволен.

Польская кампанія[правіць | правіць зыходнік]

Рамонт, падчас якога былі ўмацаваны спружыны шасі вагона, працягваўся да лета 1939 года. У жніўні паравоз з кулямётным вагонам вярнуўся ў Спішску-Нову-Вес. Там яны злучыліся ў поўны састаў, але дагэтуль ён застаўся бяззбройным. У пачатку верасня 1939 года, пасля абвяшчэння вайны Польшчы, чыгуначны састаў быў перамешчаны ў Попрад, дзе быў уключаны ў якасці рэзерву армейскага камандавання. Цягнік падпарадкоўваўся штабу матарызаванага палка ў Турчанскім Святым Марціне. Гэты полк забяспечваў цягнік баявым экіпажам стралкоў, уключаючы неабходныя боепрыпасы і запасы для ўсяго экіпажу. Такім чынам, таксама для чыгуначнікаў і машыністаў тэрмінам на 14 дзён. Згодна з назвай суполкі войскаў, цягнік атрымаў назву Берналак (славацк.: Berno­lák) і кодавую назву Гарліца (славацк.: Hrdlička).

Баявы экіпаж, уключаючы чыгуначны персанал, складаўся з 46 чалавек і падафіцэраў і аднаго афіцэра матарызаванага палка, які быў камандоўцам цягніка. Узбраенне ўсяго састава складалася з 7 цяжкіх кулямётаў сістэмы «Schwarzlose vz. 24», двух лёгкіх кулямётаў «vz. 26» і адной мадэлі 3,7 см «KPÚV vz. 37». Салдаты мелі асабістую зброю і 150 штук ручных гранатаў сістэмы «Škoda». Для вагоннага састава гэтага бронецягніка была прызначана пастаянная станцыя за чыгуначнай станцыяй Маргецаны. Там цягнік прастойваў да 18 верасня 1939 года, потым яго спачатку перавезлі ў Кромпы, затым на чыгуначную станцыю Попрад, дзе ён быў раззброены.

Кансервацыя[правіць | правіць зыходнік]

Стралковая частка экіпажу цягніка, якая складалася з салдат марцінскага матарызаванага палка, пакінула склад. Каб абараніць цягнік, была пакінутая толькі вартавая дружына з унтэр-афіцэрам і чыгуначным персаналам. 1 кастрычніка 1939 года бронецягнік ўжо быў зняты з узбраення і быў перавезены ў чыгуначнае дэпо ў Спішскай-Новай-Весі. Там ён захоўваўся на стаянцы да мая 1940 года, калі быў вылучаны з састава марцінскага палка як зброя і канчаткова скасаваны ўвосень 1940 года.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.