Перайсці да зместу

Бернарду Сілва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Бернарду Сілва
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 10 жніўня 1994(1994-08-10)[1][2] (29 гадоў)
Грамадзянства
Рост 173 см
Вага 66 кг
Пазіцыя флангавы паўабаронца, паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2013—2015 Бенфіка 38 (7)
2013—2015 Бенфіка
2014—2015 Манака
2014   Манака 15
2015—0000 Манака
Манчэстэр Сіці
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бернарду Мота Вейга дэ Карвалью-і-Сілва (парт.: Bernardo Mota Veiga de Carvalho e Silva; нар. 10 жніўня 1994, Лісабон) — партугальскі футбаліст, паўабаронца клуба «Манчэстэр Сіці» і зборнай Партугаліі. Удзельнік чэмпіянатаў свету 2018 і 2022 гадоў і чэмпіянату Еўропы 2020 года.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У акадэміі ён правёў 12 гадоў, паслядоўна гуляў у падрыхтоўчых групах, а потым за маладзёжку і другую каманду (38 матчаў і 7 галоў). 10 мая 2014 года ў матчы супраць «Порту» ён дэбютаваў у Сагрыш лізе. У першым жа сезоне Сілва стаў чэмпіёнам краіны, а таксама ўладальнікам Кубка Партугаліі. Хаця яго ўклад у агульны поспех быў мінімальным.

Добры сезон у «Бенфіцы Б» прыцягнуў увагу скаўтаў «Манака». Улетку 2014 года французы на адзін сезон арандавалі маладога паўабаронцу — на перспектыву. 17 жніўня ў матчы супраць «Бардо» ён дэбютаваў у Лізе 1. 14 снежня ў паядынку супраць «Марселя» Сілва забіў свой першы гол за «Манака». Ужо зімой «Манака» выкупіў футбаліста за 15,8 мільёнаў еўра, падпісаўшы з ім паўнавартасны кантракт на 4,5 гады.

У сезоне 2015/16 Сілва быў безумоўным гульцом стартавага складу. 32 матчы, 7 галоў і 3 галявыя перадачы. 10 красавіка 2015 года ён аформіў свой першы дубль у кар’еры — забіўшы абодва мячы ў паядынку супраць «Кана» (3:0). Сваімі галамі Сілва прынёс камандзе 14 ачкоў (чатыры разы яны аказваліся пераможнымі). Але сапраўдны прарыў у кар’еры гульца здарыўся ў сезоне 2016/17. У 2016 годзе ў матчах Лігі чэмпіёнаў супраць англійскага «Тотэнхэм Хотспур» і маскоўскага ЦСКА Бернарду забіў па галу. У 2017 годзе ён дапамог «Манака» ўпершыню за 17 гадоў выйграць чэмпіянат, будучы адным з лідэраў каманды. Улетку 2017 года «Манака» зладзіў грандыёзны распродаж, зарабіўшы на сваіх гульцах больш за 400 мільёнаў еўра.

Зноскі

  1. Bernardo Silva // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Bernardo Silva // AsMadrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. FIFA World Cup 2022 Sticker Album — 80 с. — ISBN 978-65-5516-143-4