Бернар Брыян

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бернар Брыян
фр.: Bernard Briand
Сцяг3-і Прэзідэнт Тэрытарыяльнага савета Сен-П’ер і Мікелона Сцяг
з 13 кастрычніка 2020
Прэзідэнт Эманюэль Макрон
Губернатар Крысціян Пужэ
Папярэднік Стэфан Ленарман
Сцяг Віцэ-прэзідэнт Тэрытарыяльнага савета Сен-П’ер і Мікелона Сцяг
31 сакавіка 2017 — 13 octobre 2020
Прэзідэнт Эманюэль Макрон
Губернатар Крысціян Пужэ

Нараджэнне 1974
Партыя
Дзейнасць палітык, настаўнік

Бернар Брыян (фр.: Bernard Briand; нар. 1974) — дзяржаўны і палітычны дзеяч французскай заморскай супольнасці Сен-П’ер і Мікелон. Прэзідэнт Тэрытарыяльнага савета 13 кастрычніка 2020 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1974 годзе. Па прафесіі настаўнік фізічнай культуры і спорта.

Упершыню быў абраны дэпутатам Тэрытарыяльнага савета ў 2008 годзе і да 2015 года знаходзіўся ў апазіцыі[1].

З 2017 да 2020 года займаў пасаду віцэ-прэзідэнта Тэрытарыяльнага савета.

13 кастрычніка 2020 года быў абраны прэзідэнтам Тэрытарыяльнага савета ў сувязі з тым, што папярэдні прэзідэнт савета Стэфан Ленарман падаў у адстаўку па ўласных прычынах[2].

Зноскі