Эманюэль Макрон

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Эманюэль Макрон
фр.: Emmanuel Macron
Эманюэль Макрон
сцяг
Прэзідэнт Францыі
сцяг
з 14 мая 2017
Прэм’ер-міністр: Эдуар Філіп
Папярэднік: Франсуа Аланд
сцяг
Князь Андоры
сцяг
з 14 мая 2017
Суправіцель: Жаан Энрык Вівес-і-Сісілья
Прэм’ер-міністр: Антоні Марці
Папярэднік: Франсуа Аланд
сцяг
Старшыня руху «Наперад!»
сцяг
6 красавіка 2016 — 8 мая 2017
Папярэднік: пасада заснавана
Пераемнік: пасада перайменавана
Катрын Барбару
(як в.а. старшыні партыі «Наперад, Рэспубліка!»);
Крыстаф Кастанер
(як генеральны дэлегат партыі «Наперад, Рэспубліка!»)
сцяг
Міністр эканомікі, фінансаў і лічбавай эканомікі Францыі
26 жніўня 2014 — 30 жніўня 2016
Прэм’ер-міністр: Мануэль Вальс
Прэзідэнт: Франсуа Аланд
Папярэднік: Арно Мантэбур
Пераемнік: Мішэль Сапен
сцяг
Намеснік генеральнага сакратара прэзідэнта Францыі
15 мая 2012 — 15 ліпеня 2014
Прэзідэнт: Франсуа Аланд
Папярэднік: Жан Кастэ
 
Партыя: Logotip PS.png Сацыялістычная партыя (2006—2009)
Logo En Marche !.svg Наперад, Рэспубліка! (2016—2017)
Адукацыя:
Дзейнасць: палітык, дзяржаўны дзеяч
Месца працы:
Нараджэнне: 21 снежня 1977(1977-12-21)[1] (40 гадоў)
Бацька: Jean-Michel Macron[d]
Маці: Françoise Noguès[d]
Жонка: Брыжыт Макрон[d]
 
Сайт: en-marche.fr/emmanuel-macron
 
Аўтограф: Emmanuel Macron signature.svg
 
Узнагароды:

Эманюэль Макрон (фр.: Emmanuel Macron; нар. 21 снежня 1977, Ам’ен) — французскі палітык, былы інвестыцыйны банкір. 26 жніўня 2014 года быў прызначаны міністрам эканомікі, прамысловасці і статыстыкі ў другім урадзе Вальса. Падаў у адстаўку 30 жніўня 2016 года. Атрымаў перамогу на прэзідэнцкіх выбарах 2017 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і прафесара неўралогіі Універсітэта Пікардыі Жан-Мішэля Макрона і доктара медыцынскіх навук Франсуазы Макрон-Нагес. Вучыўся ва Універсітэце Парыж X-Нантэр, Інстытуце палітычных даследаванняў і Нацыянальнай школе адміністрацыі. З 1999 па 2001 год быў памочнікам французскага філосафа Поля Рыкёра.

Макрон працаваў інспектарам у Міністэрстве эканомікі з 2004 па 2008 год. З 2007 года займаў пасаду намесніка дакладчыка для Камісіі па паляпшэнню французскага росту на чале з Жакам Аталі. Быў інвестыцыйным банкірам у Rothschild&Cie Banque.

Уступ на пасаду міністра 27 жніўня 2014 года

Палітычная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіўся ў сацыялістычнай партыі з 2006 па 2009 год.

З 2012 па 2014 год працаваў намеснікам генеральнага сакратара пры прэзідэнце Аландзе. Падаў у адстаўку 10 чэрвеня 2014 года, а 26 жніўня прызначаны міністрам эканомікі.

Галоўнае дасягненне Макрона ва ўладзе - прыняцце «закона дзеля эканамічнага росту, актыўнасці і роўнасці шанцаў». «Закон Макрона», як на яго спасылаюцца, быў прыняты 6 жніўня 2015 года. Ён прадугледжвае лібералізацыю некаторых сектараў эканомікі, у тым ліку адкрыццё магазінаў па нядзелях, адкрыццё для канкурэнцыі сектара аўтобуснага транспарту і інш.[2]. Гады міністэрскай дзейнасці Макрона адзначаны актыўнымі працэсамі зліцця і паглынання дзяржаўных кампаній (сярод якіх Alstom і Technip)[3].

6 красавіка 2016 года ён стварыў рух «Наперад, Рэспубліка!» які абвясціў ”ні правым, ні левым"[4].

16 лістапада 2016 года Макрон абвясціў аб сваім удзеле ў Прэзідэнцкіх выбарах у Францыі 2017 года і апублікаваў кнігу-праграму «Révolution» («Рэвалюцыя»), якая адразу зрабілася бестселерам[5]. У час выбарчай кампаніі штаб Макрона абвінавачваў расійскія дзяржаўныя СМІ RT і Sputnik News у публікацыі фэйкавай інфармацыі аб іх кандыдаце[6].

Прэзідэнцкія выбары 2017 года[правіць | правіць зыходнік]

Прайшоў у другі тур разам з Марын Ле Пэн, набраўшы 23,86 % галасоў[7]. Яго кандыдатуру падтрымалі кандыдаты ад партый «Рэспубліканцы» і «Сацыялістычная Партыя» Франсуа Фіён і Бенуа Амон[8].

У другім туры прэзідэнцкіх выбараў выступаў апанентам Марын Ле Пэн — лідара крайне правых, — і перамог, набраўшы 66,06 % галасоў супраць 33,94 % у Ле Пэн[9][10]. На думку назіральнікаў, настолькі рашучая перамога Макрона тлумачыцца страхам выбаршчыкаў адносна нестабільнасці, якая пагражала б Францыі ў выпадку перамогі Ле Пэн. Макрон — наймаладзейшы прэзідэнт у гісторыі Французскай Рэспублікі, станам на час абрання.

Погляды[правіць | правіць зыходнік]

Эманюэль Макрон — прыхільнік еўрапейскай інтэграцыі і трансатлантычнага сяброўства[6]. У знешняй палітыцы з’яўляецца еўрапейскім федэралістам, які гатовы супрацоўнічаць з Марцінам Шульцам у выпадку абрання яго канцлерам ФРГ. Тым не менш, яму бліжэй палітычны курс Ангелы Меркель. Не падтрымлівае прызнанне дзяржавы Палесціна.

Прыхільнік рынкавай эканомікі і павелічэння выдаткаў на войска, спецслужбы і паліцыю. Выступае за абмежаванне замежных інвестыцый і за гандлёвую дамову паміж ЕС і Канадай.

У час прэзідэнцкай кампаніі 2017 года казаў аб неабходнасці правесці глыбокія рэформы, якіх Францыя не ведала ўжо болей за 30 гадоў.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]