Перайсці да зместу

Сен-П’ер і Мікелон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сен-П'ер і Мікелон
фр.: Saint-Pierre et Miquelon
Герб Сен-П'ер і Мікелона
Сцяг Сен-П'ер і Мікелона Герб Сен-П'ер і Мікелона

Дэвіз: «A mare labor»
Дзяржаўны гімн Сен-П'ер і Мікелона
Афіцыйная мова французская
Сталіца Сен-П'ер
Найбуйнейшы горад Сен-П'ер
Форма кіравання
Прэзідэнт генеральнага савета
Прэфект
Стэфан Артано
Патрыс Латрон
Плошча
• Усяго

242 км²
Насельніцтва
• Ацэнка (2009)
Шчыльнасць

6082[1] чал.
22 чал./км²
Валюта еўра
Інтэрнэт-дамен .pm
Код ISO (Alpha-2) PM
Код ISO (Alpha-3) SPM
Тэлефонны код ++508[2]
Часавыя паясы UTC-3

Сен-П’ер і Мікелон (фр.: Saint-Pierre-et-Miquelon) — заморская супольнасць Францыі, размешчана на невялікіх астравах у Атлантычным акіяне, у 20 км на поўдзень ад канадскага вострава Ньюфаўндленд ў праліве Кабота. Адзіная тэрыторыя, якая засталася ў Францыі ад былой калоніі Новая Францыя. Плошча астравоў — 242 км². Насельніцтва — каля 7 тысяч чалавек. Найбуйнейшы востраў — Мікелон (216 км²), а асноўная частка насельніцтва (каля 90%) жыве на другім па велічыні востраве — Сен-П’ер (26 км²), прычым амаль усе — у аднайменным горадзе, адміністрацыйным і гаспадарчым цэнтры тэрыторыі.

Астравы Сен-П'ер і Мікелон складзеныя старажытнымі пародамі, акрамя таго, ёсць адклады ледавіковага перыяду.

Берагі моцна парэзаныя, абрывістыя і цяжкадаступныя. Унутраныя раёны астравоў пагорыстыя. Вышэйшая кропка — 240 м — на востраве Мікелон. Мноства ручаёў і дробных рэк.

Клімат астравоў прахалодны. Улетку сярэднія тэмпературы дасягаюць толькі 13-14 °С. Зіма з прычыны ўплыву акіяна даволі лагодная (сярэдняя тэмпература самога халоднага месяца — люты — 2,7 °С), але снежная. За год выпадае звыш 1400 мм ападкаў. Воблачнае надвор'е з ападкамі і моцным ветрам характэрная для большай часткі года. Прыкладна 120 дзён у годзе трымаецца туман.

Асаблівасці рэльефу (шматлікія выхады на паверхню крышталічных парод, абрывістыя схілы пагоркаў, багацце валуноў, значныя плошчы дзюнаў і балот) і клімату абцяжарваюць рост дрэў.

Лясы растуць у далінах, на спадзістых схілах пагоркаў, а таксама на абароненых ад ветру участках. Яны складаюцца ў асноўным з елкі, пры гэтым на вятрыскавых схілах пагоркаў распаўсюджаныя зараснікі карлікавай елі. З лісцяных парод сустракаецца толькі бяроза. Іншы тып расліннасці архіпелага — забалочаныя лугі і сфагнавыя балоты (тарфянікі). Яны вельмі падобныя да расліннасці тундры.

З часоў засялення астравоў (з XVII стагоддзя) плошча лясоў моцна скарацілася з-за нарыхтоўкі драўніны на дровы. Натуральнае лесааднаўленне ва ўмовах вельмі суровага клімату адбываецца вельмі павольна, і ў выніку цяпер востраў Сен-П'ер і паўночная частка Мікелона практычна пазбаўленыя лесу.

Французская экспедыцыя пад кіраўніцтвам Жака Карцье адкрыла астравы Сен-П'ер і Мікелон ў 1536 г. Першае пастаяннае паселішча было заснавана французамі ў 1604 г, выхадцамі з Нармандыі і Брэтані. Да 1713 г. астравы ўваходзілі ў склад Акадзіі — французскай калоніі ў Паўночнай Амерыцы, займалай тэрыторыю цяперашніх атлантычных правінцый Канады. Па ўмовах Утрехцкага міру 1713 г. французскія валоданні па берагах заліва Святога Лаўрэнція і востраў Ньюфаўндленд адышлі да Каралеўства Вялікабрытанія. З 1763 па 1778 гг. сюды бегла мноства перасяленцаў з Акадзіі, у 1778 г. астравы былі атакаваныя брытанцамі, а ўсё іх насельніцтва выслана за французскую падтрымку амерыканскай рэвалюцыі. Канчаткова астравы вярнуліся пад юрысдыкцыю Францыі толькі ў 1816 г. і з тых часоў застаюцца апошнім фрагментам некалі шырокіх паўночнаамерыканскіх уладанняў гэтай еўрапейскай дзяржавы. З 1946 г. астравы атрымалі статус заморскай тэрыторыі Францыі, з 19 ліпеня 1976 г. — статус заморскага дэпартамента Францыі, а з 11 чэрвеня 1985 г. — сучасны статус заморскай супольнасці Францыі.

Палітыка і дзяржаўны лад

[правіць | правіць зыходнік]

Дэпартаментам Сен-П'ер і Мікелон кіруе прэфект, які назначаецца прэзідэнтам Францыі. Орган мясцовага самакіравання — Тэрытарыяльны савет (19 членаў, якія выбіраюцца насельніцтвам на 6-гадовы тэрмін). Насельніцтва Сен-П'ер і Мікелона выбірае аднаго сенатара Францыі і аднаго дэпутата Нацыянальнага сходу Францыі.

Выканаўчая ўлада

[правіць | правіць зыходнік]

Глава заморскай супольнасці - прэзідэнт Францыі

Заканадаўчая ўлада

[правіць | правіць зыходнік]

Вышэйшы заканадаўчы орган - Тэрытарыяльны Савет (да 22 лютага 2007 г. Генеральны Савет) складаецца з 14 дэпутатаў, абраных народам тэрмінам на 3 гады.

Палітычныя партыі

[правіць | правіць зыходнік]

Аснова гаспадарчай дзейнасці — рыбалоўства і перапрацоўка рыбы. Лоўля рыбы, у асноўным траскі, вядзецца дробнымі судамі ў прыбярэжных водах. Рыба і прадукты з рыбы (у тым ліку корм для жывёл) у невялікіх колькасцях ідзе на экспарт. Сельская гаспадарка не развіта з-за нізкай ўрадлівасці глеб, вялікай вільготнасці, недахопу сонечнага цяпла і святла. У невялікай колькасці для ўласнага спажывання вырошчваецца гародніна, таксама ў невялікіх маштабах разводзяцца куры, авечкі і свінні. Значная частка харчавання, а таксама прамысловыя тавары і паліва — імпартуюцца. Штогадовая фінансавая датацыя ад Францыі параўнальная па памерах з велічынёй ВУП і бюджэтам Сен-П'ер і Мікелона.

Зноскі

  1. http://www.insee.fr/fr/ppp/bases-de-donnees/recensement/populations-legales/departement.asp?dep=975&annee=2009}}, consulté le 6 mai 2012.
  2. 1. 0508 from metropolitan France or overseas départements.