Беташар

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Беташар у Паўднёвым Казахстане

Беташар (каз.: беташар, узб.: беточар — літар. раскрыццё твару) — абрад знаёмства нявесты з раднёй мужа[1], адзін з вясельных абрадаў у казахаў і узбекаў[2].

У старажытнасці твар нявесты, якая прыбыла ў дом да свёкра, не паказвалі ні яму, ні свякрусе[3]. На працягу трох дзён яна начавала без мужа ў кампаніі іншых дзяўчат, а раніцай чацвёртага дня яе твар закрывалі вялікім покрывам-шалем і выводзілі да запрошаных на вяселле ва ўрачыстай вясельнай вопратцы. У ходзе абраду нявесту за рукі вядуць нявесткі[4] і маладыя жанчыны з добрай рэпутацыяй[5]. Адзін з канцоў пакрывала прымацоўваецца да домбры або да кія і спявак-імправізатар (жыршы) пачынае выконваць беташар жыры, адначасова знаёмячы нявесту з бацькамі і раднёй мужа. Нявеста вітае кожнага з іх паклонам, а яны ў сваю чаргу абвяшчаюць падарунак, які яны ўручаць маладым. Пасля беташара пачынаецца абрад шәй ішу (распіццё чаю), у ходзе якога бацькі мужа і іншыя госці ўпершыню п'юць чай з рук нявесты.

З-за таго, што бацькі мужа паспяваюць пазнаёміцца з нявестай да абраду, у сучасным Казахстане цырымонія беташар страціла сваё былое значэнне[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Гобугло М. Н., Остапенко Л. В. Современное развитие этнических групп Средней Азии и Казахстана. — Институт этнологии и антропологии им. Миклухо-Маклая РАН, 2005. — С. 25—27.
  2. Г. П. Васильева, Б. Х. Кармышева. Этнографические очерки узбекского сельского населения. — Наука, 1969. — С. 226. — 295 с.
  3. Н. И. Гродеков. Киргизы и карагиргизы. — Т. 1. — С. 74. — 546 с. — ISBN 9785458100564.
  4. Сеит Кенжеахметов. Казахские народные традиции и обряды. — Ана тілі, 2000. — С. 18—19. — 95 с.
  5. А. Т. Толеубаев. Реликты доисламских верований в семейной обрядности казахов (XIX — начало ХХ в.). — Ғылым, 1991. — С. 30. — 213 с.


Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.