Блакадны дзённік
Блакадны дзённік![]() | |
---|---|
Жанр | ваенны фільм[d] |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Працягласць | 118 хв. |
Краіна | |
Мова | руская мова |
Год | 2020 |
IMDb | ID 13723712 |
«Блака́дны дзё́ннік» (руск.: Блокадный дневник) — расійскі мастацкі фільм 2020 года, зняты рэжысёрам Андрэем Зайцавым па ўласным сцэнарыі[1], вытворчасць кінастудыі «Сентябрь». Фільм расказвае пра першую, самую цяжкую блакадную зіму Ленінграда, у якую ад голаду памерла больш за ўсё людзей.
Прэм’ера фільма адбылася ў кастрычніку 2020 года ў межах 42-га Маскоўскага міжнароднага кінафестывалю[2], дзе фільм быў адзначаны галоўнай узнагародай — «Залатым святым Георгіем»[3][4].
Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]
Люты 1942 года. Маразы пад мінус 30 градусаў, страшны голад, не працуе вадаправод і электрычнасць, транспарт стаіць, Ленінград завалены снегам і паралізаваны. Маладая жанчына, Вольга, ідзе пешшу праз увесь горад да свайго бацькі. Яна толькі што пахавала мужа і ўпэўненая, што хутка таксама памрэ ад голаду. Яна хоча ў апошні раз убачыць свайго тату, развітацца з ім і папрасіць у яго прабачэння[4]. Гэты фільм — блакадная Адысея, дзе глядач разам з гераіняй праходзіць праз увесь горад, сустракае самых розных людзей, трапляе ў складаныя сітуацыі і бачыць, у якім стане знаходзіўся Ленінград і яго жыхары.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 2 кінаўзнагародамі і яшчэ 6 намінацыямі[3].
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Blokadnyy dnevnik (2020) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 2 студзеня 2021.
- ↑ Blokadnyy dnevnik — Release Info (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 2 студзеня 2021.
- ↑ а б Blokadnyy dnevnik — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 2 студзеня 2021.
- ↑ а б Драма "Блокадный дневник" Андрея Зайцева получила главный приз 42-го ММКФ . Сайт «ТАСС» (8 кастрычніка 2020). Праверана 2 студзеня 2021.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Блакадны дзённік на сайце «Internet Movie Database» (англ.)