14+: Працяг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
14+: ПрацягM:
Жанр меладрама
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Краіна
Мова руская
Папярэдні фільм 14+
IMDb ID 16550728

«14+: Працяг» (руск.: 14+: Продолжение) — расійскі рамантычны фільм 2023 года, зняты рэжысёрам Андрэем Зайцавым па ўласным сцэнарыі. Галоўныя ролі выканалі Глеб Калюжны[ru], Вольга Азалапіня, Паліна Гухман і Ульяна Васьковіч[1][2].

Прэм’ера фільма адбылася 26 красавіка 2023 года на Маскоўскім кінафестывалі, 11 мая карціна выйшла ў шырокі пракат[3][4].

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя сталення Лёшы, якому споўнілася 18 гадоў. Ён сустракае яркую і адкрытую Насцю, якая пераварочвае яго звыклы свет, але ўсё яшчэ ўспамінае сваё першае каханне Віку. Ён становіцца дарослым, а праблемы — больш сур’ёзнымі. Але, як і раней, справіцца з жыццёвымі складанасцямі і адказаць на ўсе пытанні аб каханні, сям’і і абавязку Лёша павінен самастойна.

Акцёрскі склад[правіць | правіць зыходнік]

   Глеб Калюжны[ru]   –   Лёша
   Вольга Азалапіня   –   Людміла, мама Лёшы
   Паліна Гухман   –   Насця
   Ульяна Васьковіч   –   Віка
   Ксенія Пахомава   –   сяброўка Вікі
   Данііл Пікула   –   Віця
   Дзмітрый Блахін   –   дзядзя Валера
   Ганна Рудзь   –   цёця Света
   Аляксей Філімонаў[ru]   –   Волкаў
   Сяргей Габрыэлян   –   хуліган
   Аляксандр Конанец   –   хуліган

Вытворчасць[правіць | правіць зыходнік]

Фільм «14+» атрымаў вялікую папулярнасць, у тым ліку на платформе YouTube. Калі ў сакавіку 2020 года колькасць праглядаў фільма на гэтым рэсурсе пераадолела мяжу ў 100 мільёнаў, рэжысёр заявіў аб намеры зняць сіквэл[5][6].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 14+: Prodolzhenie (2023) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 20 чэрвеня 2023.
  2. 14+ Продолжение (2023) (руск.). Сайт «КиноПоиск». Праверана 20 чэрвеня 2023.
  3. 14+: Prodolzhenie (2023) — Release Info (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 20 чэрвеня 2023.
  4. Елена Трусова. Андрей Зайцев: «"14+ Продолжение" смело можно назвать "Я шагаю по Москве 60 лет спустя"» (руск.). Сайт «ПрофиСинема» (21 красавіка 2023). Праверана 10 чэрвеня 2023.
  5. Мелодрама «14+» набрала 100 млн просмотров на YouTube и получит сиквел (руск.). Сайт «film.ru» (27 сакавіка 2020). Праверана 10 чэрвеня 2023.
  6. Солидно: российская картина «14+» получила более 100 миллионов просмотров на YouTube (руск.). Сайт «teleprogramma.pro» (27 сакавіка 2020). Праверана 10 чэрвеня 2023.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]