Бланманжэ
| Бланманжэ | |
|---|---|
| | |
| Краіна паходжання | |
| Падача | |
| Тып стравы | дэсерт |
Бланманжэ́, часта памылкова бламанжэ (ад фр.: blanc — белы і manger — есці) — від нефруктовых непразрыстых жэле, гатаваны з малака, яек, манных круп або мукі, часам на жэлаціне або агары, з дадаваннем цукру, за́тавак і араматызатараў.
Бланманжэ, у адрозненне ад яркіх фруктовых жэле, найчасцей белыя, крэмавыя або бэжавыя, то-бок колеру малака, вяршкоў і адценняў даданых кавы, какавы, шакаладу. У складзе звычайных інгрэдыентаў ёсць клейкія рэчывы — казеін малака, клейстар круп або мукі, таму жэлацін або агар, калі і дадаюць, то нязначную колькасць. Праз гэта бланманжэ значна далікатнейшай кансістэнцыі за звычайныя жэле. Бланманжэ — сытная салодкая страва, іх падаюць з лёгкім, не дужа сытным, напрыклад рыбным або гароднінным, абедам, каб збалансаваць агульную каларыйнасць.
Нягледзячы на прастату гатавання, бланманжэ вымагаюць вялікай пільнасці да трымання прапорцый інгрэдыентаў і назірання працэсу варэння, бо смак і кансістэнцыю лёгка сапсаваць пераварваннем. Такія вымогі бланманжэ прычынілася да таго, што недарагая і смачная страва практычна знікла з сучаснага ўжытку і вядомая толькі з мастацкай літаратуры XIX ст. Бланманжэ замянілі не такія смачныя і далікатныя малочныя або кававыя жэле з вялікім змяшчэннем жэлаціну.
- Рэцэпт бланманжэ паводле Вільяма Пахлёбкіна
- 1,5 л малака (або 1 л малака і 0,5 л вяршкоў),
- 1 шклянка тоўчаных арэхаў (міндаль, фундук, валоскія),
- 50-75 гр рысавай мукі,
- цукар, мушкат, цэдра цытрыны — да смаку.
Муку развесці 0,5 л халоднага малака, астатняе малако і вяршкі закіпяціць, усыпаць арэхі і патроху даліваць малако з рысавай мукой, бесперапынна памешваючы. Дадаць цукар, затаўкі і варыць да загушчэння.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ http://pti.regione.sicilia.it/portal/page/portal/PIR_PORTALE/PIR_LaStrutturaRegionale/PIR_AssessoratoregionaledelleRisorseAgricoleeAlimentari/PIR_DipAgricoltura/PIR_AreeTematiche/PIR_Servizi/PIR_BrandSiciliaeMarketingterritoriale/PIR_Riconoscimentoetuteladeiprodottidiqualita/PIR_ProdottiAgroalimentariTradizionali/-Allegato%201%20al%20DM%2072505%20_21%20ventunesimo%20aggiornamento%20PA.pdf
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Похлёбкин В. Кулинарный словарь. — М.: Центрполиграф, 2006. − 503 с. — ISBN 2-7004-6097-9, ISBN 5-227-00460-9