Бода Ільгнер
Бода Ільгнер | ||
![]() | ||
Агульная інфармацыя | ||
Нарадзіўся | 7 красавіка 1967 (52 гады) | |
Грамадзянства | ![]() | |
Рост | 190 см | |
Вага | 92 кг | |
Пазіцыя | брамнік | |
Кар’ера | ||
Маладзёжныя клубы | ||
1973 — 1983 | ![]() | |
Клубная кар’ера* | ||
1983 — 1996 | ![]() |
326 (-333) |
1996 — 2001 | ![]() |
91 (-74) |
Нацыянальная зборная** | ||
1985 — 1987 | ![]() |
7 (0) |
1987 — 1994 | ![]() |
54 (-56) |
Міжнародныя медалі | ||
Чэмпіянаты свету | ||
Золата | Італія 1990 | |
Чэмпіянаты Еўропы | ||
Бронза | ФРГ 1988 | |
Срэбра | Швецыя 1992 | |
* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца ** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў |
Бода Ільгнер (ням.: Bodo Illgner; нар. 7 красавіка 1967) — нямецкі футбаліст, брамнік. Чэмпіён свету 1990 у складзе нацыянальнай зборнай ФРГ. Прызёр чэмпіянатаў Еўропы 1988 (бронза) і 1992 (серабро). Найлепшы брамнік Еўропы 1991. Выступаў за клубы «Кёльн» і «Рэал Мадрыд».
Бода Ільгнер з’яўляецца выхаванцам клуба рэгіянальнай нямецкай лігі «Хартберг». У 1983 годзе ён перайшоў у «Кёльн», у якім стаў дублёрам знакамітага брамніка зборнай Германіі Тоні Шумахера. З 1987 года Ільгнер стаў асноўным брамнікам «Кёльна», а неўзабаве і нямецкай зборнай (яго дэбют у зборнай адбыўся 23 верасня 1987 года ў матчы са зборнай Даніі, немцы выйгралі з лікам 1:0). На чэмпіянаце свету 1990 Ільгнер быў асноўным брамнікам зборнай Германіі. Яго ўпэўненая гульня пры падтрымцы моцных абаронцаў, Клаўса Аўгенталера, Андрэаса Брэмэ, Томаса Бертальда, Юргена Колера і Гвіда Бухвальда, стала адной з прычын поспеху Германіі. У паўфінале чэмпіянату са зборнай Англіі Ільгнер адбіў удар Сцюарта Пірса ў пасляматчавай серыі пенальці, а фінале захаваў свае вароты сухімі, чаго раней не ўдавалася ніводнаму брамніку.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток: «Set-Print», 2006.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце BDFutbol.com (англ.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Профіль на сайце fussballdaten.de (ням.)
Зборная ФРГ — Чэмпіянат Еўропы 1988 — 3-4 месца
| ||
---|---|---|
![]() |
1 Імель (б) • 2 Бухвальд • 3 Брэмэ • 4 Колер • 5 Хергет • 6 Бораўка • 7 Літбарскі • 8 Матэус • 9 Фёлер • 10 Тон • 11 Міль • 12 Ільгнер (б) • 13 Вутке • 14 Бертальд • 15 Пфлюглер • 16 Экштайн • 17 Дорфнер • 18 Клінсман • 19 Дрэмлер • 20 Райндэрс • трэнер: Франц Бекенбаўэр |
Зборная ФРГ — Чэмпіянат свету 1990 — Чэмпіён
| ||
---|---|---|
![]() |
1 Ільгнер (б) • 2 Ройтэр • 3 Брэмэ • 4 Колер • 5 Аўгенталер • 6 Бухвальд • 7 Літбарскі • 8 Геслер • 9 Фёлер • 10 Матэус • 11 Міль • 12 Аўман (б) • 13 Рыдле • 14 Бертальд • 15 Байн • 16 Штайнер • 17 Мёлер • 18 Клінсман • 19 Пфлюглер • 20 Тон • 21 Герман • 22 Кёпке (б) • трэнер: Франц Бекенбаўэр |
Зборная Германіі — Чэмпіянат Еўропы 1992 — 2-е месца
| ||
---|---|---|
![]() |
1 Ільгнер (б) • 2 Ройтэр • 3 Брэмэ • 4 Колер • 5 Бінц • 6 Бухвальд • 7 Мёлер • 8 Геслер • 9 Фёлер • 10 Доль • 11 Рыдле • 12 Кёпке (б) • 13 Том • 14 Гельмер • 15 Фронцэк • 16 Замер • 17 Эфенберг • 18 Клінсман • 19 Шульц • 20 Вёрнс • трэнер: Берці Фогтс |
Зборная Германіі — Чэмпіянат свету 1994
| ||
---|---|---|
![]() |
1 Ільгнер (б) • 2 Штрунц • 3 Брэмэ • 4 Колер • 5 Хельмер • 6 Бухвальд • 7 Мёлер • 8 Геслер • 9 Рыдле • 10 Матэус • 11 Кунц • 12 Кёпке (б) • 13 Фёлер • 14 Бертальд • 15 Гаўдзіна • 16 Замер • 17 Вагнер • 18 Клінсман • 19 Кірстэн • 20 Эфенберг • 21 Баслер • 22 Кан (б) • трэнер: Берці Фогтс |