Берці Фогтс
| Трэнер зборнай Азербайджана Берці Фогтс падчас адборачнага матча ЧС 2014 з Расіяй. Масква, 2012 | ||||||||||||||||||||||
| Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
| Поўнае імя | Ханс-Хуберт Фогтс | |||||||||||||||||||||
| Мянушка | Тэр'ер, Мак-Берці | |||||||||||||||||||||
| Нарадзіўся |
30 снежня 1946[1][2][…] (79 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
| Грамадзянства |
|
|||||||||||||||||||||
| Рост | 168 см | |||||||||||||||||||||
| Вага | 67 кг | |||||||||||||||||||||
| Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
| Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
| Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
| Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Ханс-Хуберт Фогтс (ням.: Hans-Hubert Vogts; нар. 30 снежня 1946, Бютген, Паўночны Рэйн-Вестфалія), больш вядомы як Берці Фогтс (ням.: Berti Vogts) — нямецкі футбаліст (абаронца) і трэнер. Чэмпіён свету 1974 у складзе нацыянальнай зборнай ФРГ. Чэмпіён Еўропы як гулец (1972) і як трэнер (1996).
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Берці Фогтс пачаў свой шлях у футболе ў 1959 годзе ў складзе дзіцячай каманды «Бютгена». У складзе гэтага клуба ён выступаў да пераходу ў «Барусію» (Мёнхенгладбах) у 1965 годзе. У гэтай камандзе ён і правёў усю сваю кар’еру на высокім узроўні, выступаючы на пазіцыі правага абаронцы. У 70-х гадах ён быў адным з ключавых гульцоў каманды. За гульнявыя якасці Фогтс атрымаў мянушку «Тэр’ер». За кар’еру ён пяць разоў станавіўся чэмпіёнам Германіі, адзін раз выйграў кубак краіны і двойчы Кубак УЕФА. Усяго за кар’еру Берці Фогтс правёў 419 матчаў і забіў 32 мяча ў чэмпіянаце Германіі, таксама на яго рахунку 64 гульні і 8 мячоў у еўракубках. Кар’еру гульца Берці Фогтс завяршыў у 1979 годзе.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑ Berti Vogts // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток: «Set-Print», 2006.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 30 снежня
- Нарадзіліся ў 1946 годзе
- Нарадзіліся ў акрузе Дзюсельдорф
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
- Футбалісты Германіі
- Футбалісты аднаго клуба
- Ігракі ФК Барусія Мёнхенгладбах
- Ігракі зборнай Германіі па футболе
- Чэмпіёны свету па футболе
- Чэмпіёны Еўропы па футболе
- Футбольныя трэнеры Германіі
- Трэнеры зборнай Азербайджана па футболе
- Трэнеры зборнай Нігерыі па футболе
- Трэнеры зборнай Шатландыі па футболе
- Трэнеры зборнай Кувейта па футболе
- Трэнеры ФК Баер 04
- Трэнеры зборнай Германіі па футболе