ФК Кёльн

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Кёльн
Поўная назва 1. Fußball-Club Köln 01/07 e. V.
Заснаваны 13 лютага 1948
Горад Кёльн, Германія
Стадыён Рэйн Энергі Штадыян
Умяшчальнасць: 50 374[1]
Прэзідэнт Вернер Шпінер
Галоўны трэнер Штэфан Рутэнбек
Чэмпіянат Другая Бундэсліга
2017/18 18 месца ў Бундэслізе
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Кёльн» (ням.: Köln) — нямецкі футбольны клуб з горада Кёльн. Заснаваны ў 1948 годзе. Трохразовы чэмпіён Германіі і 4-разовы ўладальнік Кубка Германіі. «Кёльн» быў створаны 13 лютага 1948 года пасля зліцця клубаў «Kölner Ballspiel-Club 1901» і «SpVgg Sülz 07». Як і многія іншыя прафесійныя футбольныя нямецкія клубы, «Кёльн» ёсць часткай вялікага спартыўнага клуба, які аб’ядноўвае ў сабе каманды па розных відах спорту, у прыватнасці клубы па гандболе, настольным тэнісе і мастацкай гімнастыцы. Асноўнымі супернікамі клуба з’яўляюцца «Барусія» Мёнхенгладбах, «Баер» і «Фартуна» Дзюсельдорф — клубы з таго ж рэгіёна, з гарадоў, што стаяць на беразе ракі Рэйн.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Раннія часы[правіць | правіць зыходнік]

У 1930-я1940-я гады XX стагоддзя ў горадзе Кёльн грунтаваліся некалькі футбольных каманд прыкладна роўнай сілы: «VfL Köln 1899», «VfR Köln 04», «SV Mülheim», «SpVgg Sülz 07» і «Kölner BC 01». Аднак усе гэтыя саюзы былі калектывамі раённага ўзроўню, якія паспяхова выступалі ў сваім горадзе і прылеглых вёсачках. Ні адна каманда не магла сябе сур’ёзна паказаць у рамках чэмпіяната Рэйнланда, тым больш — у першынстве Германіі. З 1934 па 1944 гады «VfR Köln» здолеў-такі патрапіць у вышэйшую лігу, аднак канкурэнцыя з боку каманд з Трыра, Ахена і Дурэна аказалася непераадольнай.

Рашэннем жыхароў гораду, якія ўсвядомілі неабходнасць мець моцную футбольную каманду, якія здолелі паўплываць на ўладальнікаў звязаў, быў створаны адзін клуб, які ўвабраў усіх лепшых футбалістаў Кёльну. Менавіта так 13 лютага 1948 года была створана футбольная каманда «1.FC Köln», базай для якой паслужылі футбольныя саюзы «Kölner BC» і «Sülz 07». Галоўнай рухаючай сілай зліцця каманд сталі Франц Крэмер і Франц Больг, якія ўзяліся за пабудову канкурэнтаздольнай каманды на нацыянальнай арэне. Пад свае сцягі яны адразу спрабавалі заклікаць моцных ігракоў, кажучы сакраментальную фразу: «Не жадаеце ці вы стаць чэмпіёнамі Германіі разам з намі?».

Франц Крэмер стаў першым прэзідэнтам новай каманды і заставаўся ім аж да сваёй смерці ў 1967 годзе. Ён апынуўся вельмі ўмелым кіраўніком і арганізатарам. За некалькі сезонаў Крэмер сур’ёзна палепшыў інфраструктуру каманды, перавёў яе на прафесійны ўзровень. Ужо ў 1949 годзе клуб здолеў падняцца ў Заходні дывізіён Вышэйшай лігі Германіі.

У 1957 годзе, на вечарынцы футбольнай каманды па заканчэнні сезона, якая супала з карнавальнымі святамі, адзін з гасцей паднёс босу клуба жывога казла. Назвалі яго ў жарт у гонар галоўнага трэнера Генеса Вайсвалера. Казёл так спадабаўся самому настаўніку і ўсім футбалістам, што з часам ператварыўся ў талісман клуба і стаў адлюстроўвацца на лагатыпе каманды, а затым і на ўсёй фанацкай прадукцыі. У выніку за камандай замацавалася мянушка «казлы». На 2008 год на полі футбольнай арэны ў Кёльне выходзіць ужо «Генес Сёмы».

У 1950-х і на пачатку 1960-х гадоў футбалісты з берагоў Рэйна ў цэлым 5 разоў станавіліся найлепшымі ў Заходняй Германіі. Гэта было поспехам для клуба, якога зусім нядаўна не існавала. Поспехі на Захадзе дазвалялі камандзе рэгулярна выступаць у фінальных матчах за чэмпіёнства, але галоўны трафей краіны скарыўся «Кёльну» толькі ў 1962 годзе, калі ў фінале з лікам 4:0 быў пераможаны «Нюрнберг».

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на люты 2019 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
Брамнікі
1 Сцяг Германіі Бр Тыма Горн 1993
18 Сцяг Германіі Бр Томас Кеслер 1986
Абаронцы
2 Сцяг Германіі Аб Бена Шміц 1994
3 Сцяг Германіі Аб Ласэ Зобіх 1991
4 Сцяг Даніі Аб Фрэдэрык Сёренсен 1992
5 Сцяг Германіі Аб Рафаэль Чыхас 1990
22 Сцяг Іспаніі Аб Хорхэ Мерэ 1997
23 Сцяг Германіі Аб Янес Горн 1997
35 Сцяг Германіі Аб Маціяс Бадэр 1997
Паўабаронцы
6 Сцяг Германіі ПА Марка Хёгер 1989
7 Сцяг Германіі ПА Марцэль Рысэ 1989
8 Сцяг Германіі ПА Ёганес Гайс 1993
13 Сцяг Аўстрыі ПА Луіс Шаўб 1994
Пазіцыя Імя Год нараджэння
Паўабаронцы
14 Сцяг Германіі ПА Ёнас Гектар Капітан каманды 1990
17 Сцяг Германіі ПА Крысціян Клеменс 1991
20 Сцяг Германіі ПА Саліх Азджан 1998
21 Сцяг Францыі ПА Венсан Казьела 1995
24 Сцяг Германіі ПА Дамінік Дрэкслер 1990
26 Сцяг Германіі ПА Крыс Фюрых 1998
30 Сцяг Аўстрыі ПА Флорыян Кайнц 1992
33 Сцяг Германіі ПА Маціяс Леман 1983
36 Сцяг Германіі ПА Ніклас Гаўптман 1996
38 Сцяг Даніі ПА Нікалас Нартэй 2000
Нападнікі
9 Сцяг Германіі Нап Зіман Тэродэ 1988
15 Сцяг Калумбіі Нап Джон Кордаба 1993
27 Сцяг Францыі Нап Антані Мадэст 1988

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]