Перайсці да зместу

Бозе-газ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Бо́зе-газ — квантавы газ часціц (ці квазічасціц) з нулявым або цэлалікавым спінам (базонаў). Падпарадкоўваецца статыстыцы Бозе—Эйнштэйна.

Да Бозе-газаў адносяцца аднаатамныя газы з атамамі, якія маюць цотны лік нуклонаў (напрыклад, гелій 4He), газы фатонаў і некаторых квазічасціц (напрыклад, фанонаў).