Бой на 12-й заставе Маскоўскага пагранатрада

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Бой на 12-й пагранзаставе
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Таджыкістане
12 Застава. 2012.JPG
Наваколле 12-й заставы. 2012 год.
Дата 13 ліпеня 1993
Месца кішлак Сары-гор Нурабадскага раёна, Хатланскай вобласці, Рэспублікі Таджыкістан (37°38′46,20″ пн. ш. 70°11′59,10″ у. д.HGЯO)
Вынік тактычная перамога баевікоў, стратэгічная перамога расійскіх войскаў
Праціўнікі
Расія 12-я пагранзастава «Сары-гор»
пры падтрымцы:
Расія 149-ы гвардзейскі мотастралковы полк
Джыхад Афганскія маджахеды i таджыкскія баевікi
Камандуючыя
Расія Міхаіл Майбарада
Расія Андрэй Мярзлікін
Джыхад Казі Кібір
Джыхад Кары Хамідула
Джыхад Хатаб
Сілы бакоў
48 чалавек i адна БМП каля 250 чалавек[1]
Страты
25 забiтых, 1 БМП пашкоджана 70 забiтых

Бой на 12-й пагранічнай заставе Маскоўскага пагранатрада Групы Памежных войскаў Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Таджыкістан адбыўся ў аўторак 13 ліпеня 1993 года. У ходзе спробы прарыву на тэрыторыю Таджыкістана буйной групы таджыкскіх і афганскіх баевікоў расійскія памежнікі 11 гадзінаў адбівалі атакі праціўніка, пасля чаго адступілі, страціўшы 25 чалавек забітымі. Пазней у той жа дзень застава была адбітая. Па выніках бою шасцёра памежнікаў былі ўзнагароджаны званнем Героя Расійскай Федэрацыі (у тым ліку чацвёра — пасмяротна).

Перадгiсторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля распаду Савецкага Саюза на таджыкска-афганскай мяжы засталася групоўка войскаў былой Чырванасцяжнай Сярэднеазіяцкай пагранічнай акругі (ЧСАПА) КДБ СССР. У верасні 1992 года на яе базе была створана Група Памежных войскаў Расіі ў Рэспубліцы Таджыкістан[ru].

Расiйскім памежнікам у Цэнтральнай Азіі давялося несці службу ва ўмовах дэстабілізацыі ваенна-палітычнага становішча ў рэгіёне. У 1992 годзе ў Таджыкістане разгарнулася грамадзянская вайна. Напружанай заставалася і абстаноўка ў суседнім Афганістане, якая склалася пасля звяржэння ўрада Наджыбулы. З вясны 1993 года баевікі таджыкскай апазіцыі пры падтрымцы афганскіх душманаў (маджахедаў) неаднаразова спрабавалі здзейсніць прарыў мяжы[2].

Акцыя супраць 12-й пагранзаставы «Сары-гор» была спланавана як адплата за папярэднія няўдалыя напады на памежныя заставы Маскоўскага пагранатрада (названы па назве пасёлка Маскоўскі у якім дыслакаваўся [3])[4]. Усяго да ўдзелу ў ёй прыцягвалася 200-250 баевікоў у складзе 14 баявых груп узброеных 2 мінамётамі, 4 безадкатнымi гарматамi, 5-6 пераноснымі рэактыўнымі ўстаноўкамі, 30 ручнымі гранатамётамі, 10-12 кулямётамі пад агульным кіраўніцтвам камандзіра 55-й пяхотнай дывізіі Ісламскай Рэспублікі Афганістан — этнічнага узбека Казі Кібір (Махамад Кабір Марзбон)[5][6][7]. Сілы тых, хто нападаў узначальваў афганскі палявы камандзір Кары Хамідула. Паведамляецца, што адной з груп, якія ўдзельнічалі ў нападзе, камандаваў нікому не вядомы ў той час Хатаб[8]. На заставе знаходзілася 47 расійскіх вайскоўцаў і 1 грамадзянскі (сярэдні брат начальніка заставы Іван Майбарада, фармальна не з’яўляўся вайскоўцам, але які жыў і нёс службу на заставе ў якасці ўмоўна кажучы «валанцёра»)[9], а таксама адна баявая машына пяхоты. Начальнікам заставы быў старэйшы лейтэнант Міхаіл Майбарада.

Бой[правіць | правіць зыходнік]

Напад быў здзейснены ў ноч на 13 ліпеня 1993 года. Каля 4 гадзін раніцы нарад на паўднёва-ўсходняй ускраіне апорнага пункта заўважыў баевікоў, якія спрабавалі падабрацца да пазіцый памежнікаў пад прыкрыццём цемры. Зразумеўшы, што іх выявілі, баевікі пачалі штурм заставы пры падтрымцы агню з кулямётаў, гранатамётаў, мінамётаў і установак рэактыўных снарадаў, загадзя размешчаных на вышынях вакол заставы. У выніку моцнага абстрэлу загарэлася казарма і іншыя пабудовы, была пашкоджана адзіная БМП. Начальнік заставы загінуў у першыя хвіліны боя, і камандаванне прыняў яго намеснік лейтэнант Андрэй Мярзлікін. Да сярэдзіны дня абаронцы панеслі вялікія страты, баепрыпасы былі на зыходзе, і Мярзлікін прыняў рашэнне прарывацца да рэзервнай групы пагранатрада, якая ішла на дапамогу. Адыход быў праведзены паспяхова і тыя, хто выйшаў да сваіх былі эвакуіраваны на верталёце. Рэзервная група, узмоцненая бронетэхнікай, працягвала прасоўвацца ў напрамку заставы і да зыходу дня заняла яе.

Рэзервнай групай камандаваў капітан Андрэй Евшын. Немалаважную ролю ў ходзе падаўлення баевікоў гуляла падраздзяленне ракетных войскаў і артылерыі групоўкі пад камандаваннем капітана Генадзя Арцёменка. У ходзе барацьбы артылерыя знішчыла каля 19 баевікоў і тры адзінкі тэхнікі. Сувязь са знешнімi ciламi падтрымлівала падраздзяленне войскаў сувязі групоўкі пад камандаваннем старэйшага лейтэнанта Уладзіміра Карабава, якое дапамагло выклікаць падтрымку з боку 149-га гвардзейскага мотастралковага палка са складу 201-й мотастралковай дывізіі, раскватараванага ў г. Куляб[10].

Вынiкi[правіць | правіць зыходнік]

З 48 чалавек, якія знаходзіліся на заставе ў пачатку боя:

  • 18 на чале з лейтэнантам Мярзлікін прарваліся да групы, якая ішла на дапамогу;
  • 1 быў знойдзены на заставе пасля сыходу баевікоў;
  • 4 выйшлі да заставы на наступны дзень;
  • 25 загінулі (22 пагранічніка і тры вайскоўцаў 201-й мотастралковай дывізіі)

Баевікі пакінулі ў раёне заставы 35 сваіх забітых, а ўсяго ж іх страты склалі як мяркуецца, да 70 чалавек[1].

Пасля сутычкi на 12-й заставе быў адпраўлены ў адстаўку камандуючы пагранічнымі войскамі Расійскай Федэрацыі генерал-палкоўнік Уладзімір Шляхцін, а міністру бяспекі Віктару Баранікаву аб’яўлена вымова за выяўленыя недахопы ў рабоце[11] (існавалі здагадкі, што адстаўка Баранікава 18 ліпеня таксама была звязана з падзеямі на таджыкска-афганскай мяжы). Сама застава падчас бою была практычна цалкам разбурана.

Загадам міністра бяспекі Расійскай Федэрацыі № 413 ад 1 лістапада 1993 года 12-я пагранзастава атрымала найменне «імя 25 герояў». Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі №1050[12], ад 19 ліпеня 1993 года, за мужнасць і гераізм ў баі на 12-й заставе шэсць памежнікаў былі ўзнагароджаны званнем Героя Расіі:

  • радавы Сяргей Борын (пасмяротна);
  • сяржант Сяргей Еўланаў;
  • сяржант Уладзімір Елізараў (пасмяротна);
  • лейтэнант Андрэй Мярзлікін;
  • сяржант Сяргей Сушчэнка (пасмяротна);
  • радавы Ігар Фількін (пасмяротна)

У 2008 годзе разбураная пагранзастава «Сары-гор» была адноўленая на грошы, перададзеныя ЗША[13], але не на ранейшым месцы заставы, а перанесена вышэй у горы — на некалькі кіламетраў бліжэй да памежнай камендатуры Йол, на самым версе цясніны[14]: 37°40′36,20″ пн. ш. 70°12′22,10″ у. д.HGЯO

У масавай культуры[правіць | правіць зыходнік]

  • Бой лёг у аснову мастацкага фільма «Тихая застава» (2011).
  • У серыяле «Застава» у апошняй серыі паказаны гэты бой.
  • Песня Валянціна Сарокіна «Расстрелянная застава».
  • Песня Ігара Ждамирова «О 12 Заставе».
  • Дакументальны фільм «Огненная застава. Оставшиеся в живых» (2013).
  • Дакументальны фільм кінастудыі Цэнтральнага Музея Памежных войскаў Расіі «Двенадцатая застава. Июль 93-го» (2008).

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Николай Иванов. Бойцы 12-й погранзаставы не пропустили Хаттаба в Таджикистан
  2. Анатолий МИХЕЕВ: «Мы не зря воевали…», Статья от 15.10.2012 г. Медиа группа «ASIA-Plus». Х. Шодиев.
  3. Ветераны проводят мероприятия по случаю 85-летия образования Пянджского погранотряда, Статья от 30.09.2013 г. Медиа группа «ASIA-Plus». А. Маннонов.
  4. 12-я погранзастава: за что погибли солдаты? Статья от 18.07.2013 г. Медиа группа «ASIA-Plus». А. Маннонов.
  5. В Таджикистане отметили 15-ю годовщину со дня героической обороны 12-й заставы Московского погранотряда, Статья от 14.07.2008 г. Медиа группа «ASIA-Plus»
  6. Неизвестная застава. Закончены съемки фильма о подвиге российских пограничников в Таджикистане, Статья от 15.09.2006 г. «Российская газета — Неделя» № 4171 (0). В. Куликов
  7. Мохаммад Кабир Марзбон этнический узбек, лидер «Хезбе адалат-е ислами-йе Афганистан», вышедшей из ИОА, Портал АФГАНИСТАН.РУ
  8. Владислав Куликов. Герои непризнанных войн
  9. Специальный корреспондент. Огненная застава. Оставшиеся в живых. Александр Сладков.
  10. Россия «сливает» Таджикистан? Или возвращает своих пограничников? Статья от 28.11.2015 г. Медиа группа «ASIA-Plus». Л. Гайсина.
  11. Борис Ельцин. Записки президента
  12. Указ Президента Российской Федерации № 1050 от 19 июля 1993 года
  13. Правительство США продолжает оказывать содействие безопасности таджикских границ
  14. Виктор Летов. 12-я застава, 10 лет спустя

Лiтаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Евгений Норин. Часть II : [арх. 4 октября 2017]. — В: Незнаменитая война в Таджикистане : 1992—1997 // Спутник и Погром : интернет-изд. — 2016. — 17 января.

Спасылкi[правіць | правіць зыходнік]

Nuvola apps kaboodle.svg Вонкавыя відэафайлы
Nuvola apps kaboodle.svg Выжившие. TOMSK.FM. Архівавана з першакрыніцы 20 лістапада 2012.