Борьба
«Борьба» | |
---|---|
Тып | газета |
Заснавана | 16(29) лістапада 1917 |
Спыненне публікацый | 1(14) студзеня 1918 |
Мова | руская |
Перыядычнасць | штодзень |
Галоўны офіс |
«Борьба» — штодзённая грамадска-палітычная і літаратурная газета. Выдавалася з 16(29) лістапада 1917 да 1(14) студзеня 1918 гг. у Віцебску на рускай мове групай супрацоўнікаў газеты «Известия Витебского Совета солдатских и рабочих депутатов», закрытай загадам ВРК за антыбальшавіцкую дзейнасць. У рэдакцыйную калегію газеты як «органа групы сацыялістаў-рабочых і салдат» уваходзілі Г. Я. Аронсан, А. Л. Ліхкіцкі, А. Д. Тарле, I. Б. Цёмкін, М. С. Цэтлін.
Газета выступала за выратаванне рэвалюцыі, дэмакратыю, свабоду слова і друку, супраць гвалту бальшавікоў у адносінах да апазіцыйных партый. 3 27 снежня 1917 г. «Борьба» стала «органам сацыялістычнага блоку Віцебскага гарадскога самакіравання», у які ўвайшлі прадстаўнікі усіх палітычных партый горада: Партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў, РСДРП, Бунда, Партыі народных сацыялістаў, Аб'яднанай яўрэйскай сацыялістычнай рабочай партыі.
Галоўнай задачай газета абвясціла «...барацьбу з анархіяй ва ўсіх яе відах і праявах і барацьбу за хутчэйшае адкрыццё і правільнае, г. зн. свабоднае і незалежнае функцыяніраванне Усенароднага і Поунаўладнага Устаноўчага сходу» (27 снежня 1917 г.). Гэты па сутнасці дэмакратычны курс з’явіўся прычынай распачатых супраць «Борьбы» рэпрэсій (артыкул «Як закрывалі газету «Борьба» ад 1 студзеня 1918 г.). 3 студзеня 1918 г. выйшла пад назвай «Наша борьба», пасля чаго выданне яе было спынена бальшавіцкімі ўладамі Віцебска.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сяменчык, М. Я. «Борьба» / М. Я. Сяменчык // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. — С. 61.