Ботані

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ботані
У параметры «Нацыянальная назва» парушаны сінтаксіс: яго дакладнае запаўненне: «код мовы/назва/код другой мовы/назва». Калі ласка, выпраўце гэтую памылку!
Sydney from Botany Bay looking north (aerial).jpg
Від з вышыні птушынага палёту
33°58′ пд. ш. 151°10′ у. д.HGЯO
Вышэйстаячая акваторыяТасманава мора
Краіна
Тыпзаліў 
Плошча39,6 км²
Аб'ём440 815,8 км³
Найбольшая глыбіня31 м
Сярэдняя глыбіня18 м
Плошча вадазбору54,9 км²
Ботані (Аўстралія)
Ботані
Sydney SPOT 1210.jpg
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Заліў Ботані або Батанічны заліў (англ.: Botany Bay, часам Botanist Bay) — заліў Тасманава мора ля ўсходняга берага Аўстраліі, у 8 км на поўдзень ад цэнтра Сіднея, адкрыты Джэймсам Кукам 29 красавіка 1770 года. Дж.Кук даў назву заліва ў гонар сваіх сяброў — даследчыкаў і напарнікаў па першым кругасветным падарожжы на караблі Індэвар. Гэта батанікі Джозеф Банкс (англ.: Joseph Banks) і Даніэль Соландэр (англ.: Daniеl Solander), якія вывучылі і апісалі мноства незнаёмых еўрапейцам раслін на берагах бухты. Таксама яны апісалі і жывёл, у першую чаргу сумчатых.

Заліў Ботані вядомы тым, што туды 18-20 студзеня 1788 года прыйшоў Першы флот з Вялікабрытаніі з будучымі пасяленцамі Аўстраліі, які затым 26 студзеня 1788 года перайшоў у заліў Порт-Джэксан, размешчаны па моры ў 12 км на поўнач, дзе было заснавана першае еўрапейскае пасяленне ў АўстралііСідней.

У цяперашні час горад Сідней разросся да заліва Ботані. На паўночным беразе заліва ў прыватнасці размешчаны аэрапорт Сіднея, прычым узлётна-пасадачныя палосы аэрапорта выходзяць у заліў (яны часткова намытыя).

Шырыня заліва ля ўваходу 2,2 км, глыбіня 18-31 м. У Батанічны заліў упадаюць рэкі Кук і Джорджэс. Прылівы паўсутачныя да 2,3 м.

У заліве знаходзіцца порт Ботані. Насельніцтва ў раёне заліва каля 35 тыс. чалавек.