Перайсці да зместу

Браняносец «Пацёмкін» (фільм)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Браняносец «Пацёмкін»M:
Постар фільма
Жанр прапагандысцкі фільм[d] і гістарычная драма[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Масфільм і Дзяржкіно[d]
Працягласць 74 хв.
Зборы 46 653 $
Краіна
Мова руская
Год 21 снежня 1925 і 24 снежня 1925[1]
IMDb ID 0015648
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Браняносец „Пацёмкін“» — нямы гістарычны мастацкі фільм, зняты рэжысёрам Сяргеем Эйзенштэйнам на першай кінафабрыцы «Дзяржкіно» ў 1925 годзе. Неаднаразова ў розныя гады прызнаваўся лепшым або адным з лепшых фільмаў усіх часоў і народаў па выніках апытанняў крытыкаў, кінарэжысёраў і публікі.

Матросы аднаго з браняносцаў Чарнаморскага флоту, які стаяў на рэйдзе Адэсы, узбунтаваліся з-за таго, што іх спрабавалі накарміць чарвівым мясам. Завадатары бунту прыгаворваюцца да расстрэлу. Аднак падчас выканання пакарання астатнія матросы кідаюцца ім на выручку. Афіцэраў карабля выкідваюць за борт, але натхняльнік паўстання матрос Вакуленчук гіне ў сутычцы.

Насельніцтва Адэсы сцякаецца на пахаванне Вакуленчука і падтрымлівае каманду рэвалюцыйнага карабля. Выкліканыя ўрадавыя войскі бязлітасна расстрэльваюць мірных жыхароў на знакамітай адэскай лесвіцы. На падаўленне паўстання накіроўваецца Чарнаморская эскадра, але матросы адмаўляюцца страляць па паўсталым, і браняносец «Пацёмкін» праходзіць праз строй караблёў.

У фінале трэцяга акта фільма на мачце браняносца лунае падняты паўстанцамі чырвоны сцяг. Заканчваецца карціна кадрам, на якім браняносец быццам бы «выплывае з фільма» ў залу.

  • Аляксандр Антонаў — Вакуленчук
  • Уладзімір Барскі — камандзір Голікаў
  • Рыгор Аляксандраў — лейтэнант Гіляроўскі
  • Міхаіл Гамораў — матрос
  • Уладзімір Уральскі — матрос
  • Андрэй Файт — наборшчык
  • Сяргей Эйзенштэйн — адэсіт
  • Канстанцін Фельдман — змоўшчык-меншавік

Зноскі