Брацкая магіла апалчэнцаў (Магілёў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Брацкая магіла апалчэнцаў
53°54′10″ пн. ш. 30°19′17″ у. д.HGЯO
Краіна
Горад
Map

Брацкая магіла апалчэнцаў — вайсковае пахаванне ў Магілёве, размешчанае ў скверы па вул. Лазарэнкі, наспураць школы № 4. Пахавана каля 50 байцоў народнага апалчэння, якіх расстралялі нямецка-фашысцкія захопнікі 25 ліпеня 1941 года.

Калі фронт наблізіўся да Магілёва, па рашэнні абкама КП(б)Б былі створаны абласны (начальнік штаба — намеснік старшыні аблвыканкама І. М. Кардовіч) і гарадскі (начальнік штаба — сакратар гаркама КП(б)Б А. І. Марозаў) штабы атрадаў народнага апалчэння. Камандаваў народным апалчэннем абласны ваенкам І. П. Ваяводзін. Атрады апалчэння арганізоўваліся на прадпрыемствах. З 3 дні ў іх уступіла 8 тысяч чалавек, да 12 ліпеня — 10 тысяч, створана 14 батальёнаў.

Змагаліся з ворагам апалчэнцы педагагічнага інстытута, заводаў штучнага шоўку, гарбарнага, трубаліцейнага і інш. прадпрыемстваў. Калі пачаліся баі на бліжэйшых подступах да горада, частка байцоў-апалчэнцаў была ўключана ў рады рэгулярных войскаў. Астатнія занялі адведзеныя ім участкі абароны. Разам з воінамі апалчэнцы трубаліцейнага завода трымалі абарону ў раёнах Машэкаўкі, чыгуначнай станцыі Магілёў-2 і мясакамбіната. Атрады заводаў штучнага шоўку і гарбарнага стрымлівалі націск ворага з боку Лупалава. Каля вёскі Пашкава і пасёлка Гаі гераічна змагаўся батальён міліцыі пад камандаваннем капітана К. Р. Уладзімірава. Тут з 250 байцоў жывымі засталіся толькі 19.

Многія апалчэнцы працягвалі барацьбу ў радах Чырвонай Арміі, партызанскіх атрадах і падполлі. У Магілёве ёсць вуліца Народнага Апалчэння.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]