Перайсці да зместу

Брацкая магіла савецкіх воінаў (Магілёў, Аўтазаводская вуліца)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Брацкая магіла савецкіх воінаў — вайсковае пахаванне ў Магілёве, размешчанае па вул. Аўтазаводскай, на беразе Дняпра. Пахаваны 61 воін, якія загінулі ў чэрвені 1944 года ў баях за вызваленне Магілёва ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ці памерлі ад ран у палявым шпіталі і эвакашпіталях. Сярод іх — воіны 110-й, 139-й стралковай дывізіі 50-й арміі 2-га Беларускага фронту. У 1975 годзе на магіле пастаўлены абеліск.