Брацкая магіла (Гарэлец)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Славутасць
Брацкая магіла
53°25′32″ пн. ш. 27°55′53″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Аграгарадок Гарэлец
Дата пабудовы 1944 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613Д000510шыфр 613Д000510

Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў аграгарадку Гарэлец, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць. Знаходзіцца каля будынка выканаўчага камітэта.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У брацкай магіле пахаваны 55 савецкіх войнаў і 28 партызан атрада «Мсціцель», якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў баях супраць нямецкіх войскаў. Сярод пахаваных — воіны 48-й арміі 1-га Беларускага фронту і 2 чэхі: Бадан Ян Андрэевіч, загінулы 22 лютага 1944 года, і Насцішын Ян Янавіч, загінулы 17 лютага 1944 года.

Помнік[правіць | правіць зыходнік]

У 1983 годзе на магіле ўсталявана стэла. Стэла з чорнага шліфаванага граніту агульнай вышынёй 2,8 м, асновай 0,3×0,8 м пастаўлена на ступеністым пастаменце вышынёй 0,8 м, асновай 2,8×0,8 м. На вяршыні стэлы заходзіцца пяціканцовая зорка на металічным стрыжні. На стэле выбіты надпіс: «Вечная слава воинам и партизанам, павшим в боях за свободу нашей Родины. 1941—1944 г.г.». Ніжэй выбіты імёны загінулых герояў[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9